Старонка:Зямля (1928).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
I

Пяць дзён сьвяціла сонца, дарогі ўсе пахлі вільгацьцю пасьля дажджоў чорныя з жоўтымі адценьнямі гліны. Іржышча было такое пустое і такое ціхае. І ад сонца здавалася шырокім усё ― і глыбокае неба, і спустошаная на зіму ўраджаєм зямля, і нават дробны камень пасярод палявое травы, і зрэзанай саломы―усё―да туманавае сіні блізкіх лясоў, да рэчак і вазёр, да дзеравяных хат і мураваных будынкаў, да ўсяго малога і вялікага, сярод чаго так пазнаны былі вялікія бунты радасьці і смутку.

Позьняе лета назаўсёды заснула на вясёлым іржышчы.

На выгане, на самых каляінах дарогі, на зарослых сухіх канавах, цьвітуць, шмат яшчэ, дзікія кветкі―пазгорталі па паўдні жоўтыя галоўкі і застылі так нярухома, надаюць яны зямлі выраз жывога твару, як і лагоднасьць паблеклага ўвосень сонца.

Сіняватая ад глею дарога ідзе паміж тарпянога балота і поля. Цыбатыя птушкі скачуць між куп'я, скачуць, крычаць. Зусім блізка дабягаюць яны да падгнілых платоў, дзе дарога робіцца пыльнай і бруднай і дзе густа стаяць нізкія хаты; шмат іх паўрастала ў зямлю, шмат новых пахнуць яшчэ