Старонка:Зьезд беларускіх нацыянальных організацый.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

свайго нацыянальнага самапазнаньня. Гарачэй усіх папярэдніх накінуўся на Метліна Бурбіс. Яго ў рэзкіх выразах падтрымаў Аляксюк, які ска­заў: „Таварыш старшыні Метлін — вялікарус, хоць і выказаўся перад вы­барамі, што не падзялае нашых думак, ніяк не павінен быў згадзіцца заняць адветнае крэсла таварыша старшыні нашага першага свабоднага зьезду, на якім мы выказвалі думкі, якія цяжкім каменем тамавалі нашу душу. Гэта клік, клік болю за народную беларускую справу. Дык зразу­мейце вы, чужынцы, нашы перажываньні ў гэты момант!“ Пасьля гэ­тага Метліну не заставалася інакш зрабіць, як адказацца быць тавары­шам старшыні зьезду. Ён аб гэтым і заявіў. Але не ўціхамірыў зьезду. На яго заяву многія, асабліва Бурбіс, Браніслаў Тарашкевіч, Аляксюк, пачалі кры­чаць: „Вон! вон адгэтуль! табе ня месца тут!“ Метлін пад варожыя гукі пакінуў зьезд. Каб уладаваць абурэньне, зрабілі перапынак пасяджэньня. Аднак, перапынак унёс сапраўдныя сваркі і лаянкі. Знашлося некалькі прыхільнікаў Метліна, асабліва гарачы з іх П. Караткевіч, якія накіну­ліся на Бурбіса, махаючы кулакамі і ўшчуваючы яго за некорэктны па­ступак. Моцна крычаў капітан Адамовіч, пасьля вядомы зялёнадубец. Той-жа П. Караткевіч, чалавек нясталых політычных поглядаў, „беларус з расійскаю моваю“, бегаў па залі і дражніў Тарашкевіча за яго выраз „філёлёгія“. Гэты выбрык быў падобен да тых дзяцей, якія дражняць сваіх таварышаў, высалапіўшы язык і шапялявячы, і… нікога ня зьдзівіў. Шум і галас не ўлягаўся доўгі час. Нарэшце, патрошку ўгаманіліся, і зьезд аднавіў пасяджэньне для выбару комісій. Было выбрана сем на­ступных комісій: агітацыйна-політычная, організацыйная, этнографічная, школьная, грашовая, друку, земская.

У канцы, перад зачыненьнем пасяджэньня, старшыня, д-р Кастра­віцкі, зьняў з сябе старшынства… Дэлегаты разышліся пры моцных ура­жаньнях. Назаўтра быў адноўлены прэзыдыум. Замест Кастравіцкага — старшынёю большасьцю галасоў абралі Скірмунта.

Трэба сказаць, што перад рэволюцыяй і ў першыя часы рэволюцыі Скірмунт выяўляў сябе левым радыкалам. У сваіх прамовах даходзіў да шырокае соцыяльнае програмы і абяцаў раздаць сялянам зямлю дарэмна. Вельмі шчыра абстойваў незалежнасьць Беларусі, тоючы, вядома, думкі стаць нечым накшталт беларускага прэзыдэнту. Званьне стар­шыні Беларускага Нацыянальнага Комітэту вельмі імпонавала яму і, трэба прызнацца, ён працаваў у ім старанна, хілючы, вядома, умела і здатна сваю буржуйную лінію. Выбары яго ў старшыні прэзыдыуму зьезду ўга­няліся мэтаю не раскідаць зьезду, які за першы дзень выразна пакалоўся на асаблівыя політычныя часткі, зусім не сяброўскія між сабою…

Другі дзень зьезду пашоў на працу комісій… Пасяджэньне, якое ад­чынілася вечарам, падзялілася на прывітаньні і на даклады комісій. Апош­нія працавалі дужа шчыра седзьма-сядзелі цэлы дзень і апрацавалі кож­ная шэрагі патрабаваньняў. Цікава, як далёка адыходзілі яны ад тых