Час, калі трэба журыццаДушою на сьвежых магілахПуста пранёсшыхся днёў.M. Багдановіч.
Вучуся холаду у сьцен, Спакою ў песьнях аб нядолі, Хачу сьцюдзёна выпіць сэнс Людзкіх жаданьняў і патолі.
Ў вячэрня-ціхую пару Зьліваю ў цемру свае зрокі І быццам слухаюць і мруць У цэлі жудасныя змрокі.
„Лукішкі“ 1929.