ГРУГАНЫ.
Ня кружыцеся вораны чорныя, Вы ня бійце крыльлём у вакно… Весткі вашыя мо‘ й верагодныя — Не паверу я ім ні за што.
Не паверу, што цем безпрасьветная Будзе вечна акутываць даль… Прыдзе, прыдзе вясна шумна-сьветлая — І зьвініць мая песьня, як сталь.
1927.