Перайсці да зместу

Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАМЯЦІ ЛЕРМОНТОВА

Вось тут, вось тут сярод красы,
Абвітай чарамі туману,
Вось тут, дзе гоманам лясы
Адвечных дум трывожаць раны, —

Тут колісь-то ў начной цішы
Сышліся два на паядынак:
Ў адным вітала волі шыр
Ды дух высокі, сакаліны,

Другі — быў проста пустата,
З душою нізкаю — жабрачай.
Ён зданьню чорнаю паўстаў,
Шлях першага крывёй адзначыў,

Той шлях — вялікі шлях жыцьця,
Што многім ўзьняў к прастору крыльлі,
А ў многіх іх зусім адцяў,
Каб лёт нікчэмны супынілі.