Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/499

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна знойдзе дарогу… Ня ў тэй тлуманіне бясьціханных зьмен міністраў, ня ў экстраных плянах наступнае компаніі, а…

Расію, яе перамогу над ворагам губіць адзін чалавек —

Распуцін!

— Гэта чмара бязглуздага стану, увасабленьне бяспомачнага, загнілага парадку…

Пракляты шаснаццаты год — бяры яго сабе ў афяру!

І ў адну хвіліну…

Подвіг? Манэўр?

Сталіца настаражылася.

Юсупаўскі палац вырас у штосьці агромністае, нячуванае, да чаго ў адну раніцу зьбегліся мільёны ўзрокаў. Уздыбленая ўпяршыню за мінулых два з паловай гады — цукровая сэнсацыя.

Фантанка!

Незнаёмыя аўтомобілі!

Вядомы, бяз’іменны дэпутат!

«Лібэральны» князь…

Расхваляваны натоўп.

Рэзвыя гутаркі ў тэатрах, кіно, на вуліцах, у кожным доме, кватэры, сям’і.

Перазвон тэлефонаў!

Нячуваны тыраж газэт…

Далей:

Пятроўскі востраў.

Пулкава.

Патайныя інтэрв’ю з маткаю «вядомага» дэпутата.

Гутаркі ў кулуарах Думы.

І —

Жалезная ўздэчка цэнзуры на друк…

Белыя, доўгія плямы…

Конфіскацыі ды штрафы.

З новым годам!

«Што ён прынясе змучанай краіне? Што нясе новы год?»

Вось яго першыя крокі!