Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/469

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бяду, перабіў іх гутарку ўзьняты кучкай крамнікаў Андрэеўскага рынку патрыотычны гармідар з прычыны брусілаўскіх перамог.

Ліба ведала гэта раней гаспадыні.


X

БЫЛА ДЗЕВЯТАЯ гадзіна раніцы, а рабочыя ўсё яшчэ не вярталіся ў завод. Тысячнаю грамадой тупалі яны па заводзкім двары і гудзелі, як раскалыханае мора.

Прасьвісьцела паўторная сірэна, але яе гук не зрабіў на рабочых жаднага ўражаньня. І калі хтосьці кінуў провокацыйны вокліч «на працу!», ён мігам згас ва ўздымным натоўпе.

Сотні вачэй павярталіся да брамы, адкуль мусіла ўвайсьці дэлегацыя, пасланая да адміністрацыі заводу на перагаворы.

Мінула гадзіна часу, як дэлегацыя выйшла з заводзкага двара і ўсё яшчэ не вярталася. Гэта сьведчыла, што патрабаваньні рабочых наткнуліся калі не на адмову, то на супраціўленьне.

Адміністрацыі заводу мала дзела да становішча рабочых. Узросшая дарагоўля яе не абыходзіць.

Каму незразумелы яе мотывы да адмовы! Кожны з тысяч гэта добра ведае і кожны з тысяч мае сілу да вымаганьня законных патрабаваньняў.

Ня выпаўняць?

Дарога адна: завод застыне ў бязьдзеяньні, а рабочыя з вераю ў перамогу вернуцца дамоў.

Ужо іх настрой пасьпеў акрэсьліцца ў пэўнае рашэньне. Толькі разьнімуцца вусны дэлегатаў, каб паведаміць адмоўныя вынікі перагавораў, як цьвёрдым, зьлітым крокам грамада апыніцца на вуліцы.

Яе чакае падгатаваная поліцэйская засада?

Няхай гэтым суцяшаецца той, хто разьлічвае на чужую слабасьць.

Рабочыя кіруюцца сваімі намерамі.

Яшчэ хвіліна, яшчэ пяць хвілін, і справа знойдзе другі паварот.

Ж-ж-ж-ж! А-о-а-і-й!

Грамада зьлітнай адзінкай кранула з месца, павярнуўшыся да брамы.