Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/413

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Праяжджай-ай!.. — данёсься з ганку прыказны голас гарадавіка…

— Рамізьнік тузнуў лейцамі, але той, што падбег, не разгубіўся: ён стаў на падножкі вазка і паўтарыў сказаныя словы.

— А вам што ад нас трэба? — недаверліва запытаў Павал.

— Я перапрашаю, мне паказалася, што вы… Рыгор Нязвычны?

Вытарышчыўшы вочы, Рыгор зьбянтэжана ўгледзеўся ў твар незнаёмага.

— Стой! — гукнуў ён рамізьніку.

Павал, на кожны выпадак, прыняў абарончую позу.

— Янкі Кліна не пазнаеш?

— Няўжо гэта?..

З шэрых шустрых воч незнаёмага, з яго таўставатага носу, з ямачак каля губ вырас перад Рыгорам знаёмы вобраз яго таварыша.

— Як жывеш і якім чынам апынуўся ў Менску? — паціскаючы Клінаву руку пытаў Рыгор.

Ліба спакойна ўсьміхалася. Павал адчуваў сябе няёмка пасьля выяўленай западазронасьці…

— Гоняць, вось… Забралі ў армію, як ратніка другога разраду… Я спыніўся з бацькамі ў Барысаве і быў паступіў недалёка адсюль у бровар… Пасьля… А ты-ж якім чынам трапіў сюды з Пецярбургу?

— Як бачыш…

— Едзем, барын!.. — панукнуў рамізьнік…

— Я вельмі рад, што стрэў… Перш сумляваўся, а далей думаю — давай запытаю… Хоць адрас скажы, можа ліст кіну…

— Пішы да патрабаваньня — вярней усяго.

Янка Клін зьняў шапку і, калі рамізьнік крануў з месца, галасьней праказаў:

— Ня так даўно Зосю бачыў… Ехала са сваімі на Смаленск…

— А я з-за вас спазьнюся ў упраўленьне, — перабіў іх Павал.


VII

Цесны, сьветлы і прытульны пакоік Лібы выходзіў невялікім акном на Юраўскую вуліцу. Калі Рыгор, паставіўшы пры ім свой куфэрак, паглядзеў у акно, то ўпёрся ўзрокамі ў тры вакны