Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/409

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вы так неспадзявана!

— У вас вялікая перамена!

— Хто-б то думаў — у гэткім месцы!

— Вы на бульвар?

— Дзе вы гінеце, што столькі часу ў Менску і ні гуку… Як мігнуўся на станцыі, пры ад’езьдзе са Ступак — дык мэрам у ваду…

— Пачакайце лаяць, Ліба…

Яны падышлі да лаўкі і спыніліся.

— Вас мала лаяць, вас трэба біць. Таварыш называецца… Сядайце-э…

Бабулька пільна паглядзела на іх і далікатна пасунулася на край лаўкі…

— Можа выберам лепшую?

— Мне некалі доўга сядзець…

— Са мною?

— Кіньце выдумляць… Давайце лепш разам спатыкаць Рыгора.

— Рыгора?! Ён едзе ў Менск?

— Ужо тыдзень, як едзе… Рыгор едзе, а Павал жыве — між тым ні таго, ні другога…

— Дайце сказаць… Дык можа пара ісьці на вакзал?

Ліба прысела побач і хапіла Паўла за руку.

— Зараз… вось скажэце, дзе вы прападаеце?

— Плаваю ў паветры… Уявеце сабе, не пасьпеў сыйсьці з вакзала, як мне білет у рукі — і едзь у Маскву. А з Масквы ў Казань, у Ніжні… Паверыце, ня меў вольнае часінкі, каб хоць адкрытку кінуць. Вам, або Рыгору… Чую, што стрэўшы яго мецьму другую споведзь… А, прынамсі, і на столечкі віны… Вось заўтра-ж зноў на цягнік і ў Віцебск…

— Разносіце жыцьцё па сьвеце…

— Так, расьсяваю бясьсьледна… А вы тут…

— А я тут… Праводзьце на вакзал… Таварыш прыяжджае, а вы нібы-та той…

— Што вы, Ліба!.. Мяне цікавіць ня меней, калі ня болей… Нарэшце едзе-а…

— Я вымусіла.

Ліба асалодна зарагатала, абвесіўшыся на Паўлавай руцэ.

— У вас прабіваецца жаночая дыктатарства…