Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/385

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Завуць! — выпрастаўся Сідар і, зьняўшы скамечаную шапку, колеру прасохшага чорназёму, пераскочыў канаву.

— Правядзі, Рыгор, — пазваў ён, спусьціўшы хвілінку.

Рыгор уваткнуў жалязьняк у зямлю і нагнаў Сідара.

— Ага-а, бок, дзядзька! Я і забыў — і Сёмка… тут-жа…

— І Сёмка-а? Хведа-араў?..

Сідар падняў угору плечы, скрывіў голаў і астаўся так стаяць, пакуль Рыгор ня гукнуў Сёмку.

Сёмка кульгаючы падбег да іх і вытарашчанымі вачмі паглядзеў на Сідара.

— Няўжо вы, дзядзька, дагэтуль заставаліся ў Сілцох? — суха запытаў ён.

— Дзе-э там! — разуверана матнуў рукою Сідар. — Праз тыдзень пасьля цябе выбраўся ў дарогу і ўсё яшчэ еду. Бачыш, колькі часу зьеў адгон ад Сілцоў дагэтуль… Справы-ж, браце-э…

У ваччу Сідара паказаліся сьлёзы.

— Вось быў на нейкі час устроіўся на працы ў фальварку Зграі, вёрст сорак адгэтуль, а далей гаспадар разьлічыў… І цяпер еду з чужымі, адзін, як воўк, ну зусім бяз усякіх спадзяванак на прыпынак… Вунь Грыбы ды Гладышы паабсталёўваліся даўно, а гэта-а… — іду-а-а! — гукнуў ён усьцяж абозу… — А ты якім-жа чынам апынуўся тут на працы?.. — пацікавіўся Сідар у Сёмкі.

— Дзякуючы Рыгору… Выратаваў ён мяне дзядзька. А я ўжо думаў… Пахаваў бацьку ў дарозе… І Рыгораву мацеру…

Сідар стаяў, як на шарніры; ято ўскудлачаная галава нясупынна адварочвалася ад Рыгора да Сёмкі, і вочы лавілі скрадзеныя лесам пярэднія падводы.

— Ай ды добра, сынку, добра… — спачуваў ён Сёмку, выказваючы сваю спагаду няскладнымі сказамі нэрвовае гутаркі… — Добра-а, а мне-э…

Ён раптам сарваўся і, не разьвітаўшыся нават, кінуўся бегчы за падводамі, у бок лесу.

Прамінуўшы да дзесяці падвод, ён апамятаўся і спыніўся, замахаўшы шапкаю.

Калі Рыгор з Сёмкаю, не зважаючы на гэта, павярнулі назад, то яны не прайшлі і трох сажняў, як ззаду іх пачуўся Сідараў голас:

— Не адкажэце, небажаты, пазычыць мне якую траячку