Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/383

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыгор убачыў кіслую міну Бросьні і гадліва адвярнуўся ад тэхніка.

Рабочыя зацята абгаварвалі апошнія здарэньні на фронце, Ні пляны кіраўніка работ ў наступным, ні агледжаны вучастак скончанае працы іх ня цікавілі. Усе яны паходзілі з мясцавасьцяй, якія часткаю ўжо адышлі пад фронт, а часткаю непасрэдна з ім межавалі. Амаль ні кожны з іх тым ці іншым з свае працы, з свайго ашчэднага набытку, а то і жыцьцём радняка ці сем’яніна заплаціў за няпрытомны ўчынак драпежных авантурнікаў. Дзе-ж канчатак крывавай завірухі?

На задаволеным і спакойным твары Яўгена Провава мэрам-бы няпрыметна было клопату пра гэта. Выпаўненае атрадам заданьне ўносіла ў яго актыў новую лічбу і гэтым абмяжоўвала яго ад шырэйшых заданьняў ды глыбейшых думак. Гэта адзнавалі многія з рабочых, нядбайна праводзячы яго з рэвізійнага агляду.

Пара стройных здаровых коняй хутка нясла інжынэра-начальніка з месца работы ў канцылярыю.

— Што яму да вайны і што вайне да яго?.. — судзіў Сёмка, абапёршыся на дзяржаньне жалязьняка і падняўшы незажытую нагу.

— А ці-ж табе вядомы яго думкі? — не згаджаўся яго сусед.

— Мне і ведаць ня трэба — відаць з надворнага выгляду.

— Ха-ха-ха! Ці-ж можна суйздром…

— У кожным разе вайна, галоўным чынам, б’е па нас, — перабіў Сёмка суседа.

— Гэта вядома.

— Пара было-б стукнуць і па ёй!

Малады, здаровы дзяцюк усадзіў леза жалязьняка ў смалістую хваіну.

— Вайна — ня хвоя, — пажартаваў Сёмка.

Рабочыя расьсьмяяліся. Але іх сьмех тут-жа быў пераняты тэхнікавым прыказам узяцца за перакладку аб’езднай дарожкі.

Хутка грамадка рабочых разьбілася на стройныя рады, якія паважна закалыхаліся над чорнаю зямлёю.

Рыгор прыстаў да першага раду і з асаблівым захапленьнем убіваў у рыхлую зямлю востры жалязьняк.

Пудовыя крыгі праторфенай зямлі ўзмахам яго рукі апісвалі чуць не сажэнныя дугі.