Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/352

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За сьценкаю варушыўся Павал. Вось-вось ён пазаве Рыгора да збору на працу. А мо’ яшчэ праз гадзіну?..

— Рыгор! Гатоў?

— Так, гатоў!

— Хадзі сьнедаць і паедзем!

Лусты чорнага хлеба аблягалі шырокую міску сьвежага малака. Маладая гаспадыня адцэджавала бульбу, туманячы параю цесную каморку.

Пахла апэтытнаю ежаю, але Рыгору не хацелася адкрываць рота. Ён бачыў, што і Павал толькі несхаця карпануў лыжкаю ў малацэ і вылез з-за стала.

Гаспадыня зьдзіўлена глядзела на маладых, здаровых кватарантаў і падпірала сківіцу, каб спыніць недавернае ківаньне галавы.

«Паны?»

Яе дбайнае сэрца не сьцярпела:

— Я вам нальлю ў пляшкі і дам з сабою. Вымерхаецеся, нябось… Добра?

Рыгор паціснуў плячыма, а Павал згодна кіўнуў галавою.

Дзьве зялёных пляшкі і нелапы пакуначак у ружовай анучцы занялі яго рукі.

— Паднясі — пасоб, — абярнуўся ён да Рыгора.

Той працягнуў руку па пляшку, але пад’ехаўшая да дзьвярэй падвода заставіла яе апусьціцца.

— Завязеш?

На прасторных, акованых жалезам драбінах можна было завязьці не дваіх ездакоў з іх пляшкамі і пакуначкам!

Двое здаровых, бойкіх коні прывыклі і да дрэнных шляхоў і да цяжкае паклажы.

Яны стромка рвануліся наперад, адчуваючы лёгкую прагулку да месца дарожных работ.

Гэта быў не вазьніца, з якім яны ехалі са станцыі і з мястэчка!

Мігам пранесьліся будынкі, сад, гарод; засталіся ззаду парабкі з падводамі гною. Тут-жа, з нявысокага ўзвышша, як на далоні, адцягнула іх узрокі роўная нізіна перад цёмнаю сьцяною лесу. На шырокай стужцы бялесага гасьцінцу з тымі-ж прысадамі, якія за мястэчкам браліся ўгору, было ажыўленьне. Шэраг сялянскіх падвод з будамі і гавядай курылі слупы пылу. Каля