Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/336

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Памятаеце Ромуся і Генрыка? Цесны пакой, украдлівыя крокі за дзьвярыма, нашы спрэчкі і… праглівае чаканьне стрэчы з…

— Го-а, чаму ня памятаць! Яшчэ гэтак нядаўна, хоць разам з тым і так даўно-даўно…

— Гэткі час. Ці мы спадзяваліся на яго?

Салдат, назваўшы сябе Ромусем, паківаў галавою і прамовіў:

— З Рыгі можа нічога не астацца… Ужо немцы каля Віндавы… Заводы прыпыніліся і паўгораду выехала ў Расію.

— З Рыгі — а з Курляндыі колькі народу ўцякло! — дадаў Генрык.

— Так, вайна бесспагадліва. Страшна падумаць.

— Што тут думаць! Думкі не пасобяць… — махнуў рукою Генрык.

— Або што пасобіць? — запытаў Рыгор.

— Трэба абараняцца, пакуль ёсьць магчымасьць…

— Ад каго і як?

На Рыгора сярдзіта паглядзелі абое цывільных. Салдаты таксама пераглянуліся між сабою, але ў іх узроках было болей цікавасьці, як нечаканасьці гэта пачуць.

— А мы, вось, вымушаны адыгрываць ролю ваяк… Рыга, заводы, жанкі — хто іх ведае, як і што, тым ня меней бяры вінтоўку і паслухмяна на перадавыя…

— Каб на баронаў дзе-кольвечы ў Ліфлянтах, тады-б яшчэ…

Ромусь заўзята пацёр рукі і вясёлымі ўзрокамі паглядзеў на Паўла.

— А хто вам забараняе? — умяшаўся ў гутарку цывільны.

— Яшчэ не падышоў час! — адказаў яму Павал.

— Ужо даўно час. Вы паглядзеце, да якое нахабнасьці яны дайшлі! Тысячамі расстрэльваюць нашых раненых, па ўсёй Расіі раскінулі густую сетку шпіёнства, падкупаюць нашых генэралаў і комэндантаў крэпасьцяй: забраліся ў Пецярбург і, нават, у Царскае Сяло і… Нямчура запаланіла нас духова і фізычна… Але цяпер годзе-э! Няхай толькі амэрыканскі салдат пераступіць Атлянтычны акіян, як усё пойдзе іначай. Тут пляваць на Баўгарыю — яна мала пацягне шалькі, але Амэрыка, тая — го-о!

Цывільны забыў пра свайго суседа, падняўся з месца і, махаючы злосна рукамі, расчырванеўшыся, пырскаючы сьлінаю яшчэ з паўгадзіны, пры агульным змоўку, даводзіў тэорыю бліз-