Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/330

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

задумлены, адваротны і праціўны ваенны-контролёр, палкоўнік — астатняя гутарка Рыгора з партыйным комітэтам.

Мінулае.

— Прагналі з заводу — вось з гэтага самага, і павінен пакідаць Пецярбург, — паведаміў Рыгор кароценькаму чалавеку, ткнуўшы пальцам у бок заводу.

— Прагналі? Баставалі, пэўна, ці за іншае што?

— Так, за забастоўку ў Першае мая.

— Вось на іх ліха, падумаць…

— Еду, а магчыма маці едзе сюды… Крыжуюцца дарогі, так і гэтак, уздоўжкі і ўператоч. Адны сюды, іншыя ў другі бок, некаторыя ўгору, другія ўніз… Ага… якраз дарэчы, што я з вамі стрэўся… Так… Я буду вас шчыра прасіць, калі, часамі, мая маці трапіць у комітэт — дайце мне знаць, а яе прытулеце на нейкі час. Старая згіне адна. Добра?

— Го, чаму не! Хто-б мог адмовіцца… А вы не ў сваю дарогу? — запытаў кароценькі чалавек.

— Не. Маё будучае месца перасунулася за Менск. Я перш разьлічваў заглянуць у сваё мястэчка, а зараз… Ды ў мяне з поліцыяй ня ўсё гладка.

— Ага-а!

Кароценькі чалавек адвярнуўся ўбок шырока разьлёгшае Вялікае Неўкі, праз якую яны праяжджалі. Цёмная вада адбівала яскравыя ранішнія праменьні сонца.

Кароценькі чалавек хапіў Рыгора за руку і моцна яе паціснуў:

— Дык едзьце здаровы! Жадаю вам усяго найлепшага! Пішэце, што чуваць, пішэце… Рамізьнік, на хвілінку спыніся!

Кароценькі чалавек зьлез, не даехаўшы да вызначанага месца і яшчэ раз выказаў цёплыя пажаданьні Рыгору.

Рыгор падзякаваў і загадаў рамізьніку шпарчэй ехаць.

Каняку цяжка было ўзьбірацца на гарбіну Троіцкага мосту. Прытупленыя падковы коўзалі па гладкім, высьлізганым тарцы. І дарма ў паветры выкручвала розныя фігуры рамізьніцкая пуга! Каняка на гарбіну мосту ішла дробным, няроўным трухам. Затое Рыгору знаходзілася магчымасьць яшчэ раз абласкаць узрокамі разгорнутую веліч цудоўнага вобразу Нявы, Петрапаўлаўскае крэпасьці, Узьбярэжнае, Біржы, унівэрсытэцкіх будынкаў і Астральных колён — направа, летняга саду, палац мэдыцынскае акадэміі, разьбегу Нявы з Вялікаю Неўкаю, Літэйнага мосту і