Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/319

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Чаму?

— У Рыгора Міхасевіча атрымаўся няцікавы паварот спраў.

— Як так?

— Сёньнека атрымаў адстаўку з заводу.

— Ласьне?!.

— Разам, вось. Адплата за сьвяткаваньне Першага мая.

— Кінь, Анікей. Ці варта псаваць людзям настрой! — сур’ёзна пераняў таварыша Рыгор.

— А ўсё-ткі…

— Ладна… Вы ўжо прабачайце, што я сёньня мушу вас пакінуць адных… Рэдкія, неспадзяваныя госьці… Даруй, Анікей…

Анікей разьвітаўся і павярнуў да харчоўкі.

Рыгор запрасіў Лібу і Паўла да сябе.

Ідучы, Павал у агульных абеглых рысах расказваў Рыгору гісторыю свайго жыцьця за апошні год. З яго слоў і таварыскага прызнаньня Рыгор рад быў дазнацца, што Павал увесь час з моманту расстаньня з Рыгорам не пакідаў думаць пра яго. Таварыскае пачуцьцё, нажытае ў Смагіне, нікаліва не астывала. Раз-у-раз Павал меў намерам зрабіць тыя ці іншыя захады, каб дазнацца Рыгоравага адрасу і завясьці перапіску. Выпадковыя здарэньні перашкаджалі гэтаму. Ён пэўны, што каб не вайна, то кожны з іх быў-бы ў курсе ўзаемнага бягучага жыцьця. Вайна ўсё пераблытала. Рыгор, магчыма, чуў пра тыя падзеі, якімі справодзілася ў Смагіне мобілізацыя і пераход на захад першых эшалёнаў войска. Дзікія сцэны гвалту і разбою пагражалі абярнуць мястэчка ў голыя руіны. Соткі пацярпеўшых займа-здароў кідалі Смагін і ўцякалі, куды вочы глядзяць. Павал астаўся на нейкі час бяз працы і спаткаўся з крутнейшымі момантамі ў сваім жыцьці. Было спасеньнем атрымаць выпадкова пропозыцыю астацца ў дарожным атрадзе дзесятага вучастку пры трэцяй арміі. Ён аберуч хапіўся за гэту службу і зараз ужо ачуўся ў трэцяй па чыне катэгорыі службоўцаў — дзесятнікам. Работа цікавая і выгадная тым, што абараняе стаўшых на яе ад ваеннае мобілізацыі.

У Пецярбург Павал выпрасіў командыроўку, галоўным чынам таму, каб навязаць сувязь з партыйнай організацыяй, а калі ўдасца, дык адшукаць Рыгора, угледзіцца з ім і ўспомніць разам перажыты час… Ужо Памыйка трэці дзень у сталіцы. Нечаканая