Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/242

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Гэля, ну як ты дазволіла сабе гэта? — упічліва запытаў Рыгор.

Гэля маўчала, утуліўшыся тварам у падушку. Рыгор не кранаў яе, адчуваючы глыбіню трагедыі, якую перажывала пры ім дзяўчына.

Ён ужо драмаў, сьціснуўшыся ад жалю, калі громкі плач Гэлі яго абудзіў. Расплюшчыўшы вочы, Рыгор угледзеў каля сябе Гэлю. Яна сядзела і плакала.

— Чаму ты ня сьпіш?

— Не магу… Паверыш… Го-ой-ой!.. Рыгорка… Выцяігні ты мяне з гэтае ямы… Ты-ж абяцаў мне месца, помніш? Ласьне табе ня рупіць Гэля? Твая таварышка ў дзяцінстве, верная твая пасяброўка… Няўжо табе лёгка, гледзячы на мяне, га?.. Сілцы, маладосьць, каханьне, Пятрусь… Збаў мяне, сябру мой…

Рыгор бязмоўна ахапіў Гэлю двума рукамі, прыцягнуў да сябе і пацалаваў яе ў халодны, напудраны твар.

— Я ўсё зраблю, што ад мяне залежыць… Я выму цябе з гэтага балота, выму-у… Чаму-ж ты мне раней не казала?

У перамежку з доўгімі маўчанкамі, яны прагутарылі да самай раніцы.

Ужо забялеў золак першага дня новага году, калі Рыгор крыху заснуў. Але Гэля яго абудзіла. Ён стомлены і сонны, пасьпешна сабраўся і, не разьвітваючыся з Гэляю, кінуўся ў дзьверы. Цяжкія крокі яго ног прагучэлі па кватэры.

— Адну хвілінку! — перапыніў яго нейчы вымусовы голас.

Рыгор абярнуўся і ўгледзеў перад сабою ўчарашняе страшылішча — кабету. Яна бессаромна, у аднэй кашулі, стаяла ў прачыненай фортцы дзьвярэй і ўпарта глядзела ў яго бок.

— Вы заплацілі за піва? Гэля?

— Усё заплочана, Палута Янкаўна, прапусьцеце! — даняслося з Гэлінага пакою.

Рыгор павярнуў да дзьвярэй.

— Вы там абмацайце крук, налева… Заходзьце-э часьцей… — праказала кабета.


III

ЦІХАЯ, марозная раніца асьвяжыла Рыгора. Ён безаглядна прабег вузкі цесны двор і ачуўся за брамаю, як у новым сьвеце. На вуліцы яшчэ было пуста. Першы вагон трамваю выскачыў з-за рогу высокага будынку на Вазьнясенскім проспэкце і шпар-