Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/210

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Часамі…

Рыгор паглядзеў на жоўтую браму і спыніўся.

— Прыйшлі.

— Тут?

Артур кінуў бясьцікаўным узрокам на дробныя вокны будынку.

— Добрая кватэра? — усумніўся.

— Ня дрэнная. Зацішна і недалёка ад заводу. Зойдам, Артур.

Ужо Рыгор прапусьціў таварыша ў двор, як Артур раптам перамяніў рашэньне.

— Убачай, браток, не магу зайсьці. Няхай другім разам… Суйздром забыў, што мяне а шостай гадзіне чакацьмуць…

— Кінь!

— Ні ў якім разе; чалавек прыдзе ў трэці раз — абяцаў-жа яму…

Артур паглядзеў на гадзіньнік.

— Даруй… Абавязкова гэтымі днямі наведаю.

Яны разьвіталіся.

Рыгор вывеў таварыша з двара і зьняў шапку.

— Чакаю! — гукнуў усьлед Артуру і павярнуў назад у браму.

Ён толькі што занёс правую нагу, каб пераступіць парожац дзьверцаў, як яго хтосьці тузнуў за жукетку. Рыгор азірнуўся — то быў Артур.

— Зусім забыўся… Табе Наталя перадае паклон… Помніш гэту дзяўчыну?

— Наталю?

На Рыгоравым твары заблішчэла ўхмылка.

— Крыху памятаю… Ну, дзе яна, цікава?

— Ліст атрымаў з Харкаву. Як і што яна туды трапіла — баюся сказаць.

— А ты маеш яе адрас?

Артур палез па кішэнях шукаць Наталінага адрасу. Уміг ён перагледзеў некалькі замурзаных блёкнотаў, памятых брудных паперак і — дарэмна.

— Напэўна, у хаце забыў… Перашлю. Пісацьмеш?

— Мне вельмі цікава…

— Напішы… Бывай!..

Яны ўдвойчы разьвіталіся і пакінулі адзін другога.