Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У адну суцэльную какафонію зьліліся галасы «Нового Времени», «Речи» і «Дня». Завіхрыла вакханалія мешаніны з прадажнага патрыотызму, з карыснасьці самаабароны і з дзікасьці нямецкіх пагромаў пад пяяньне «божа, цара храні». Ад Мілюкова да Распуціна, ад Меншыкава да Патрэсава, ад Мяшчэрскага да Гвазьдзёва, ад Мякоціна да Замыслоўскага — усё гэта пераблыталася, пераплялося ніткамі блуду, кламства, мізэрнага падхалімства…

Здань вайны несла ў сабе спадзяванкі бясьпекі буржуазным кварталам, палацам і асабняком ад падобных здарэньняў, якімі была яшчэ сьвежая забастоўка. Затапіць у рабоча-сялянскай коыві бурлівыя мары пра васьмігадзінны працоўны дзень, пра соцыялізацыю зямлі і фабрык, пра ўстаноўчы сойм і свабоду друку — вось у чым крыжаваліся думкі бюрократа-сэнатара, абжоры-банкіра, дзяржыморды-генэрала, шкурадзёра-памешчыка і баўтуна-лібэральнага інтэлігента… Да каляд пранесьціся форсаваным маршам да Бэрліну і ўвайсьці ў яго праз Брандэнбурскія вароты — вось у чым была асалода іх імкненьняў. У каго тады знойдзецца сьмеласьць падаць голас протэсту? Жандарскія шпоры заглушаць яго нашчэнт… П’янь перамогі заліе неабсяжныя палі змучанай, прыдаўленай краіны… Але, вось, кламцы і ліцамеры — яны затуманьваюць вочы абяцанкамі… Няхай усьміраць непакорнага немца, няхай абароняць «няшчасную Сэрбію» — і тады — Расія зажыве ляпей. Тады…

А цяпер?

Кідай, рабочы, кватэру ды сям’ю, селянін — саху ды каня, разлучайцеся з сям’ёю і нясеце свае галовы на аўтар бацькаўшчыны. Зрабіў пачатае, ці не, забясьпечыў бязмоцнае — ці кінуў на волю лёса — ідзі…

Мобілізацыя!

Па ўсіх гарадох, па ўсіх мястэчках і сёлах, засьценках і глухіх хібарках расклеены квадратовыя паперкі з пералікам галоў і катэгорый мобілізаваных. Раскіданыя ядынкамі, а мусам сьцягнутыя ў грамадкі, грамады і натоўп — памаршавалі з месца на месца, з канца ў канец дзесяткі, сотні, тысячы, мільёны… Бесьсьвядома і бесьпярэчна?

Несканчонымі лентамі разьліліся плач, енкі, рэчкамі — сьлёзы… Сум і жаль распластаўся цалуном над палямі незьмярымае Расіі.