Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Будзе балюча і крыўдна… Ці-ж пажадаць, каб разьвіцьцё здарэньняў супынілася, пачакала яго звароту?

Дваццаць пяць вярстоў ад станцыі, ды ціхая язда. Перагутарыў бочкі з вазьніцаю і часу для думак засталося. Але на гэтае пытаньне Рыгор меў верны адказ: няхай здарэньні разьвінаюцца сваёю чаргою. Болей таго, няхай хутчэй выбухаюць здарэньні. Магутныя, вагромністыя, неабсяжныя. Разьліюцца іх хвалі, заліюць Смагін і паднімуць на сабе яго — Рыгора.

І па дарозе ў Смагін, і ўехаўшы ў мястэчка, Рыгор ня кідаў гэтых думак. Яны моцна запалі ў яго істоту і, як камін агонь, падтрымлівалі надзеі.

З гэтай надзеяй ён ачуўся ў карчме, з ёю прачнуўся і, ёю абданы, глядзеў усьцяж прыйшоўшаму дню, наступнаму часу.


II

СОНЦА ЎСТУПІЛА МЕСЦА для цені: на правай сьценцы пакою паказаўся цёмны востракутнік. Пукі променю скасілі ўлева. І белыя каплі, цуркі вады, што ліліся з капяжоў, з гэтага боку — пасерабрыліся. Іх нават было менш, ды, відаць, яны з гэткаю рэзвасьцю, з куды меншай напружанасьцю падалі яны на зямлю. На сонцы, калі прабягала тоўстая рага вады, яе пырскі разьляталіся зыркім галёнам ва ўсе бакі; драбнюткімі зоркамі адсьвечвалі вабранае сьвятло і сьмяяліся подыху вясны.

Заглядаючы ў акно, Рыгор ахапляў сваёю ўвагаю ўсе праявы жыцьця. У яго істоце знаходзілася досыць пачуцьця, каб адарыць ім кожную рэч, малюпаткую крупінку агульнага руху, што адбываўся ў яго перад вачыма. Гэты рух прыцягаў Рыгора да сябе, варажыў, прыкоўваючы к месцу і ў той-жа час — цягнучы ў свой вір.

Ён ня лічыў часу, колькі прастаяў каля ўмывальніка. Забыўся пра яду і не заўважыў, як чыесьці крокі падблізіліся да дзьвярэй пакою. Стук у дзьверы і запыт, якім гэты стук падмацаваўся, былі для Рыгора раптоўнымі.

— Слухайце-э! Га-а?

— Вайдзеце, калі ласка.

Рыгор адчыніў дзьверы.

Гаспадыня карчмы, поўная, высокая кабета, неахайна адзетая, з закасанымі па локаць рукамі, стала ў дзьвярах. Яе ветлівы