Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыгораў станок мясьціўся ў фразэровачнай майстэры, у левым куту другога паверху. Ён стаяў крайнім ад сьцяны, за якою было высокая цагляная агарожа. Далей за агарожаю прабягала ўзьбярэжная Неўкі. Сталёвыя хвалі рэчкі дзень-у-дзень калыхаліся на шырокім гале вады, б’ючыся ў гранітны бераг узьбярэжнай.

Рыгор раз-ад-разу кідаў узрокамі ў цьмяныя шыбы акна. З-за агарожы відаць было ўсяго невялічкі кавалачак рэчкі; ён выглядаў нялапым стаўком, з аднаго берагу якога стаяў агромністы чырвоны будынак, з другога — калыхаўся высокімі дрэвамі векавы парк. Успаміналіся рыгападобны вобраз, тое-ж распалажэньне заводу. Ды завод амаль той самы. Прынамсі, адусюль у ім нясло знаёмым выглядам. Аднакія машыны, прывычныя стукі малатоў і траскатня кранаў. Гэткія-ж рэзцы і нават аднолькавыя скрыначкі для інструманту. Агульная падобнасьць надворных абставін сьцірала той многамесячны перабой, які аддзяляў яго ад Рыгі. Хай толькі адцягнуцца на хвіліну думкі пра сучаснасьць, як раптам цалкам аднаўляюцца вобразы з рыскага жыцьця… Але…

Рыгор адчуваў, што, апынуўшыся ў Пецярбурзе, ён стаў на далёкім адгоне ад Рыгі. Арышт, астрог, Смагін — доўгі і багаты этап яго жыцьця. Ён многаму навучыўся, падрос, пасталеў, набраўся вопыту. Мэрам-бы скончыў асобную школу падрыхтоўкі да новага, больш складанага жыцьця, здаў экзамін на сталейшага барацьбіта. Рэчаіснасьць прадстаўлялася яму ў іншых, больш суровых фарбах. Кожнае сьвежае ўражаньне знаходзіла ў яго нутры іншы ад ранейшата водгук, значна глыбейшы аналіз. Выкліканыя Пецярбургам пачуцьці былі не падобны на тое Рыгорава адчуваньне, якое складалася пры яго ўездах у Рыгу. Другім настроем павявала ад нагляду за процэсам працоўнае чыннасьці заводу. Меней дыхала поэзіяй ад вёрту станка, ад пагоджанай гармоніі ў руху машын і рабочых. Не зацягала работа. У кожнай рэчы, у малейшай зьяве, што праходзілі між Рыгора на працягу працы, глядзелі суровыя рысы чарствое сапраўднасьці. Рыгор праглядаў праз вачавідкі бляск у захаваную скрытнасьць усякага здарэньня і ясна абмацваў у ім тую ці іншую недаробленасьць, непрыстасаванасьць да патрэб жыцьця. Усё трымала ў сабе вялікую долю фальшы і робленага бляску і ва ўсім ня старчыла істотнага. Сама па сабе праца на заводзе была тою-ж, якою ён яе праводзіў, бачыў і адчуваў у Рызе. Але вакол гэтае працы ён наглядаў большае зграмаджэньне адмоўных якасьцяй. Тысячы ра-