Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трусь адвагі кінуць-рынуць сваіх бацькоў і паехаць у Пецярбург. І калі ехаў — зусім не выяўляў сабе, як і што стрэне яго сталіца. Жаданьне адшліхавацца, набрацца практыкі ў жыцьці і стажу ў рэволюцыйным змаганьні — перамагала ўсё іншае, а ў тым ліку і прадбачаньне няпрыемнасьцяй. Гаспадарства бацькоў, яшчэ не старых, пры якіх Пятрусю ня было вялікіх клопатаў і ня мелася абавязкаў адказнасьці, не супыніла яго рашэньняў. Яно, гэта рашэньне, было скорае і цьвёрдае, для бацькоў, і для таварышоў нечаканае. Тым болей цяжэй было паверыць у гэта Рыгору. Апошні пэўней спадзяваўся на падобны крок збоку Сёмкі, ну зусім-жа не з Пятрусёвага боку. Усё-ж самы факт Пятрусёвага ад’езду з Сілцоў у Пецярбург Рыгора цікавіў не на жарты. І, бязумоўна, што ўсе здарэньні, зьвязаныя з васьмімесячным жыцьцём Пятруся ў сталіцы, павялічвалі гэту цікавасьць. Пятрусь пісаў ужо пра ўсе пэрапэтыі ў гэтым жыцьці: і Гэлі, і Сёмку, і іншым сябром. Апавядаў колькі разоў новым пецярбурскім сваім таварышом, і гэта ня было сакрэтам.

Гэтыя яго пэрапэтыі пачаліся з блуканыня па вуліцах Пецярбургу ў час прыезду і прайшлі праз месячнае шуканьне працы, галадоўлю і начоўку па начлежках, праз работу за каталя і за падношчыка пры будоўлях. Яны выказаліся яшчэ ў продажы апошняе жукеткі на таўкучцы і ў жабрацтве на вуліцах. Кончыліся-ж нечакана для Пятруся вельмі ўдачліва. Выпадковае знаёмства ў клюбе на лекцыі з адным рабочым-земляком выручыла яго з бяды і дало месца на мэталічным заводзе. Пятрусь каля трох месяцаў папрацаваў падручным, агойтаў, абазнаўся з варштатам і станкамі, зблізіўся з майстрам і на чацьверты месяц атрымаў самастойную працу. Нахіл да сьлясарнае работы пасобіў яму хутка аўладаць складанымі процэсамі працы — і гэта пацягнула за сабою матэрыяльную забясьпеку.

Многа пасобіла Пятрусю і яго рэволюцыйная сьвядомасьць. Натура-ж дружакі і пабраціма адчыніла перад ім шырокую дарогу да знаёмства і хэўры з рабочымі заводу. Гэтым тлумачыцца хуткае ўцягненьне Пятруся ў шэрагі організаваных рабочых. Нават у апошнія часы перад Рыгоравым прыездам, Пятрусь правёў некалькі адказных заданьняў, часткаю па даручэньні таварышоў, часткаю па сваёй ініцыятыве. Абставіны працы на заводзе, колы знаёмых і посьпехі ў аўладаньні рамяслом уплывалі на Пятруся як найлепш. Ён адчуваў сябе бадзёрым, рашучым, жыцьцёрадым; у ім кіпела хэнць да грамадзкае чыннасьці і няўхільна