Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зосі быць, дзе яго можна было скора ўгледзіць і адкуль перад яго вачмі разгортваўся дзіўны вобраз…

Рыгор прысеў, разгарнуў кніжку і прыняўся чытаць. Але штосьці чытаньне яму не давалася, ня лезла ў голаў, перабівалася наплывам іншых думак, калыханьнем другога пачуцьця. Тады ён кніжку адлажыў у бок і пачаў глядзець супроць сябе, то паднімаючы вочы кверху, то апускаючы іх кнізу: блакітны абшар, заліты залатым праменьнем сонца, нізка аблягаў над зямлёю, быццам у ачавідкі спускаўсся ўсё ніжэй і ніжэй, каб зусім сыйсьці з вечнае высі, прыкласьціся да зямлі, зьліцца з ёю і стварыць вечную, квітуючую вясну; зрабіць так, каб гэныя кусты, што нібы пухкім дываном убралі лямагільны ўзгорак, гэтыя вярбіны і алешыны ў два разы, аперазваючы рэчку; гэту самую рэчачку з чыстаю вадзіцаю, плюхацеўшаю дзеньня і ночна пад зялёнымі шатамі карон, не прапускаючых к ёй праменьняў сонца; далей — зялёны луг, што ўбраны пухкаю травою і размалёван кропелькамі ўсялякіх красачак, пачынаючы ад беленькага вясёлага цюцюпана да чырвонае смалянкі — гэты зялёны луг, што як днём, так і ноччу, гудзіць-іграе ад музыкі нязьлічаных стварэныняў, што лётаюць над ім; і гэты хвойнік, з роўнымі высокімі дрэўцамі, з густымі кустамі, з хорам птушак — адным словам, усё тое віраваньне жыцьця, якое ў поўнай сіле і моцы праяўляецца цёплым летам, — каб гэна віраваньне ня мела перапынку, бесьперасьціханьня бурліла, цякло, кіпела.

Вось і ня дзіва, што зацяхаючыся марамі, Рыгор ня толькі што ня чуў ціхага шэпту сасновых карон, мернага памінутнага стуку падаючых лёташніх сухіх шышак, песьняў вясёлых птушак, а і ня прычуў нават, калі і адкуль падыйшла к яму Зося. І толькі раптам, закрыўшым яго вочы, чыесь цёплыя і мяккія рукі ды подух ад распаранага маладога цела заставілі Рыгора запытаць:

— Зося?!

— Адга-а-да-аў! — вясёлым і задаволеным голасам адказала Зося і зьняла рукі з вачэй ды стала над ім так, што край яе лёгкае картуновае спадніцы дакратаўся пакудлачаных яго валос.

Рыгор пасьпешна падняўся, паправіў на сабе кашульку а лепей разгарнуў пакамечаную жакетку, ды з лёгкаю пытальнаю ўхмылкаю на расчырванеўшым твары, умільна паглядзеў на Зосю.

— Чаму так позна? — запытаў ён.