Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стэчкам. Фактычна, тут, у Сілцох , непарушны спакой, калі параўнаць яго з Рыгаю. Там, сапраўды, куецца зацятая барацьба між двума людзкімі станамі».

Ён падышоў к мыцяльніку, дзе старэнна вымыў халоднаю вадою твар, выцерся палатняным рушніком і адчыніў акно.

— «А гэта-ж і маці тут сядзіць? — угледзеўшы на прызьбе маці, праказаў Рыгор.

— Ты ўжо ўстаў, сынок? — запытала Стэпа.

— Не, яшчэ сплю! — пажартаваў Рыгор.

— Дык годзі спаць, уставай ужо. Пара абедаць, — у сваю чаргу пакпіла Стэпа і паднялася з прызбы ды павярнула ў хату.

— Ну, та ўставай, ды будзем абедаць; ужо, бачыш, за полудзень мінула.

Рыгор прайшоўся па хаце і пад уплывам бадзёрага настрою продэклямаваў адрывак з «Жалезнае дарогі» Някрасава.

— Сядай сыне, абедацьмем.

Рыгор усеўся за стол, на якім ужо стаяла яда.

Абедаючы, ён справіўся ў мацеры, ці не заходзілі да яго хлопцы. Маці дала даведку, што нікога ня было; тады Рыгор перайшоў на другую тэму, пачаўшы распытваць маці, як яна жыла весь час, калі яго ня было ў дому, што перажыла і як яе маецца здароўе.

Хоць Стэпа ў сваіх лістох да сына болей усяго і гаварыла аб сваім непачэсным жыцьці, але зачэпленая сыноўскаю спагадаю за самае жывое мейсца, яна нанова ўсё, слова ў слова нібы па пісанаму, пачала апавядаць аб сваім жыцьці на працягу апошніх двух гадоў.

Ніводзін трапунак, ні адна навіна Сілцоў не схаваліся ад яе, ня вышлі з яе памяці: усё Стэпа добра помніла і як па пісанаму пераказвала Рыгору.

І ў яе апавяданьні многа было выказана аб горы, недахватках і крыўдзе, якія неадходна сачылі за Стэпаю, гналіся за ёю па пятках. Стэпа ў чорных жалобных мулях абмалявала заўсёднае сваё галаданьне, холад сіберных зім, які прыходзілася ёй перацярпець у неапаленай хаце, аб заўсёдніх сварках за даўгі з Грышкам Кулём; не забыла яна, паміж гэтым, упамянуць і таго, што трапілася з ёю так тыдзень таму, калі Васіль Бераг адабраў ад яе дровы, аблаяў і яшчэ наштурхаў за няма- нішто…