Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Васіль рабіўся сам ня свой: ён кіпеў ад злосьці, як смала ў гаршку; сярдзіты быў на ўсіх і ўсё, а болей на сябе самога ды на Янку.

— Калі-бо ты, Янка, многаму напсаваў: я прасіў цябе выйсьці троха раней, а ты ўсё марудзіў, — папракнуў ён таварыша.

— А ты думаеш тады дык зразу нагналі-б іх? — занедаволіўся Янка.

— А можа.

— Што — можа, — перабіў яго Янка: — ласьне ўгадаеш, дзе яны, — чорт іх ведае; ты думаеш, — а мо’ і дамоў пашлі…

— Усё можа быць! — супакойваючыся і зьміраючыся праказаў Васіль.

— Ну, вось, бачыш: нічога не парадзіш; астаецца і нам ісьці дамоў… Ты яшчэ сваё нагоніш, не патурай, — угаворна матнуў рукою Янка: — Ідзем ляпей да хаты.

— Такі і хадзем… Ну і шчасьце яго, што не ўдалося злавіць. Усыпалі-б добра, ведаў-бы другі раз, — пагразіўся Васіль. — А як, бок, ты думаеш, Янка, — запытаў ён: — а калі дойдзем з ім да бойкі, возьмуцца за яго таварышы?

— Вось дзіўны які! На самы перад Сёмка з Пятрусём, а там, бадай, і ўся хэўра. Іх многа, дэмократаў гэтых. Браце, з імі цяжкавата справіцца… Ну, але-ж можна злавіць дзе-кольвек і аднаго Рыгора…

Янка сказаў гэта зусім ціха, толькі з прыціскам і так уверана, што ў Васіля закраўся некі страх чапаць Рыгора; і тая адвага, што дагэтуль п’яніла яго зьверскае пачуцьцё і бурна кішэла ўнутры, пачала слабець, астываць.

«Яно, бадай, і праўду кажа Янка» паразмысьліў Васіль: «зачапіць яго, гэта паставіць голаў пад дэмомрацкія кулакі. Трэба як-небудзь іначай хітраваць».

— А праўду такі ты кажаш, Янка, ляпей ня варта ўздымаць гэтай гісторыі, а то з-за няма нічога толькі сораму наробіш. Гатовы яшчэ так, як і ў пятым годзе, страляць з леварвара, і што ты з імі зробіш? Вось прыехаў з гораду — можа і ляварвэр прывёз з сабою. З такімі жарты малыя. Толькі вельмі крыўда за тое, што, як наперакор яшчэ, стараецца сукія сын, насьмяяцца з цябе. І павінен-жа добра ведаць, што нічога яму ня выхадзіць ад Зосі, а тота-ж пражэцца: дагэтуль лісты весь час пісаў, а цяпер з першага дня ўжо з на спацар. А гэтая, дурніца, таксама