Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лаўцы ля вакна, абапіралася барадою на далонь, рукі і глядзела ўперамежку: то на пол, то ў вакно.

Рыгор соладка спаў, — гэта на палу, а на дварэ — бегалі дзеткі, разадзетыя ў чыстыя, а некаторыя і ў новыя танныя гарнітурчыкі, важна праходзілі знаёмыя і незнаёмыя мяшчане і мяшчанкі. Чуўся крык і гоман вотдыхнага вулічнага жыцьця, але ўсё гэта праходзіла паўз яе, мэрам-бы якая далёкая і таёмная здань, мала ёй цікаўная і зусім яе недатычная.

Ад вакна хвіліна ў хвіліну цягнула яе к полу, туды, дзе спаў Рыгор. Стэпе здавалася, што ня толькі яна, яго маці, з усёю істотаю аддаецца сёньні сыну, а і ўся хата, кожная рэч у хаце, усё-усё, што яна бачыць вакол сябе, нячутнай мовай вітае госьця: дзьве вешалкі, палічка ў мыцельніку, вярбінка з-за вакна — уперыліся адным супольным ласкавым узрокам на Рыгора. Калі для ўсіх адпачынак — то для Стэпы ён і сьвята разам!

У салодкім пачуцьці, у праявах ружовых мар, у абдыме надзейных думак Стэпа зусім ня прыкмеціла, як скончыўся дзень і ўцякло сонца з хаты, а на зьмену яму паціхутку пачаў ўваходзіць змрок падходзіўшай ночы. У яе ваччу і бяз сонца ўсё сіяла, радавалася і сьмяялася…

Стоячы ў акне, Стэпа прыпомніла, што Рыгор, лажучыся спаць, прасіў разбудзіць яго на зьмярканьні; успомніла і нібы перапужалася, ці не дала толькі яна пераспаць яму, ці не абманула яго. Адвярнуўшыся ад акна, яна хутка падыйшла да полу, далікатна кранула Рыгоравай рукі і спынілася:

«Шкода будзіць» — прашаптала сама сабе: — «так смачна сьпіць, сынок мой. Але-ж ён прасіў няйначай разбудзіць яго». Потым пачала будзіць, прыказваючы: «Рыгор, Рыгорка! Устань, сынку! Ты-ж прасіў абудзіць цябе». Рыгор моцна спаў і ляжаў яе варушачыся, потым раптам павярнуўся і расплюшчыў вочы.

— Уставай, сынку, — пазвала маці мацней.

Рыгор пытальным узрокам акінуў маці і салодка пазяхнуў.

— Ужо вечар, Рыгорка! Ты прасіў абудзіць! — перасказала Стэпа, бачучы, што Рыгор не ўстае.

— Помню, помню, маці, зараз устану! — адказаў ён і зьлез з пасьцелі.

— Вось выспаўся, дык выспаўся, — задаволена прамовіў Рыгор і пашоў да мыцельніку.

Стэпа дагадалася, што Рыгор хоча памыцца і сьпешна апярэдзіла яго; хапіла пітнічок, выбегла ў сені, начэрпала ў вядры