Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/439

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Даведалася, што з табою зрабілася бяда і, паверыш, тры дні не магла прыйсьці ў сябе, супакоіцца. Патраціла колькі сілы і стараньняў, пакуль змагла знайсьці ходы, каб перадаць табе гэты лісток. Ня ведаю, ці пападзе ён табе, хоць і пэўная асоба ўзялася зрабіць гэта… Скажу, што цяпер я адна, маці мая памёрла. Хоць наша спатканьне балюча адбілася і на мне і на маёй нябожчыцы мацеры, але… Ох, як-бы рада была з табою ўгдедзецца! Ці маеш надзею? Адрас стары»…

Прачытаў і даўгі час пісьмо трымаў у руках, прыслухоўваўся да нечага асаблівага, на што ў акольных абставінах ня было жаднага намёку.

А перад вачыма няслося кіноматографічнаю стужкаю ў бясконцых варыяцыях: Сілцы, маці, Ліцк, Сёмка, Ганна, Рыга, Зося, Наталя. Адно другое пераганяла, мяшалася, зьлівалася, драбілася, нікла на момант, пасьля паўставала — радаснае, бесклапотнае, рэзвае, пяючае.

— Чуеш, Рыгор! — перабіў яго Ромусь: — яда астыла. Еж хутчэй, пакінь думаць. — І тут-жа сур’ёзна дабавіў: — Пашлі чуткі, што нас з табою маюцца выслаць у тваю губэрню пад надзор поліцыі.

— Хто сказаў?

— Нашы гавораць!

— Няўжо?

І Рыгор прыняўся абедаць.

А Ганна ня выходзіла з думак.


V

ВЯСЕЛЬЛЕ ў Берагоў-Прыдатных скончылася на чацьверты дзень вечарам. Як вадзілася ў Сілцох, яно было запіта півам, ды добра запіта. З палудня да гадзіны дзесятае ходырам хадзіла Пінява карчма. Скокі і песьні, пацалункі і абяцанкі, пахвальба і зьневажаньне — нямоўчна напаўнялі пракіслую гэтым трункам карчомку. Не падавалася ніякага выгляду на тое, якое здарэньне справодзіла на другі дзень вясельле. Запіваўся звычай, па якім уваходзіла маладая ў мужавую сям’ю работніцаю і сем’янінам, прывязаным крэпка і шчыльна. Сваты і свахі дарылі адны другіх рознымі пажаданьнямі; зычылі маладым доўгага і шчаснага жыцьця. Нельга было знадворку ў гэтым вя-