Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/396

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таварыша… можа і яе? І паціху, Наталя пачала аддавацца новаму дзерзкаму хаценьню наведаць Рыгора ў астрозе. Што-б ні было, як ні сталася-б — прайсьці да яго.

VI

РЫГОР — МЫ ЯГО ВЕДАЕМ — меў шмат гарту ў сэрцы, валадаў крэпкаю сілаю волі, каб мог лёгка паддавацца любой варожай сіле. І астрожная атрута не магла парушыць яго цьвёрдасьці. Толькі першы момант, калі ён ачуўся ў астрозе, як быццам зьбіў яго з панталыку. Але то было не надоўга. Пасьля Рыгор асвоіўся з умовамі нявольніцтва і павярнуў свае думкі ды жаданьні на новы шлях. Ён спрачаўся з таварышамі за ўсякія пытаньні, якія пападалі на абгавор, выпіхаў розныя пляны і проекты, каб ляпей організаваць рабочых і пасьпяшней змагацца за іх вызваленьне. Больш, як у другіх таварышоў, у Рыгора адчуваўся ўстойчывы, бадзёры настрой. На гэта ўплываў ход забастоўкі, аб чым яны даведаліся рознымі спосабамі. Яе шырачэзны размах, яе абгостранасьць надавалі веры ў тое, што іх няволя — часовая, нятрывалая, што вось-вось грымне магутны прыбой і разаб’е сьцены астрогу. Казлытала нутро адчуваньне волі, прыгожасьць неабмежнага прастору, абшараў, якія стрэнуць іх у свае вольныя абдымы. З сумыснаю, знарочыстаю агідаю пазіралі яны на вартавых у дварэ, у калідорах, горда і нядбала трымаліся на апытаньнях у канторы, куды іх па некалькі разоў зазывалі.

Толькі рэдкімі момантамі знаходзілася спачуваньне да мацеры, якой ужо нельга пасабіць, і жаданьне — угледзець Наталю ці Ганну. Спатканьне з аднэю з іх цікавіла тым, што Рыгор хацеў прасіць, каб яны ў тэй ці ў іншай форме паведамілі ў Сілцы пра здарэньне з ім. Ён цалкам пакладаўся ў гэтым на Наталю. Але сумняваўся: як, што яна праведае аб яго арышт ды ці знойдзе шляхі дабрацца да яго. Каб нічога дрэннага ня здарылася, калі папрабуе дамагацца спатканьня. Раздумваючы так, Рыгор баяўся за яе бясьпеку. «Хай-бы пакуль што ня рупілася прыходзіць да мяне; хай-бы»… Рыгор хацеў, у гэткім выпадку, параіць, каб яна аставалася дома, але прыпамінаў, што гэта нязбыўна для Наталі, што яна закручана ня менш яго ў калаўрот тых здарэньняў, якія вынесла наповерх