Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/381

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раздумоўваць». Агітуючы, наткнуўся на Міхася, які ўгаварваў гурток рабочых спакойна разысьціся па хатах. Ня стрымаўся і папракнуў яго за баязьлівасьць. Міхась адказаў папрокам Рыгору ў нязвычайнай гарачлівасьці. Супыніў яго і хацеў растлумачыць сваю правату. Але тут-жа грамадаю пранёсься неспадзяваны гоман і рух: яна закалыхалася і рушыла ў вароты, на вуліцу. Магутным штырхачом разьбіла іх гурток і аддзяліла Рыгора ад Міхася. Праз некалькі хвілін яны ўсе апынуліся на вуліцы, у згушчаных радох рабочых, у дэмонстрацыі, якая прашла з гоны ўсьцяж вуліцы і пасьля сама сабою разьбілася на гурткі, якія сталі маніфэставаць.

Рыгор не пашоў з вуліцы, а амаль не да абеду маніфэставаў разам з іншымі, пераходзячы з месца на месца, з вуліцы на вуліцу. У абед ён паехаў у іншыя рабочыя раёны, каб азнаёміцца з агульным становішчам; а далей знарок наведаў «Праваднік», каб праканацца, як там — ці бастуюць, ці гатовяцца да гэтага. Якраз «Праваднік» працаваў: дымела труба, бразгала жалеза, у двары, пры варотцах стаяў вартаўнік. «Няўжо іх не крануць здарэньні?» папракнуў Рыгор, пастаяўшы некі час перад фабрычным будынкам. «Што-ж Наталя робіць? Чаму яна не агітуе?»

Нездаволеным вярнуўся на кватэру гадзіне а чацьвертай. І толькі пасьпеў зайсьці ў пакоік, як раптам хапіўся за думку — ці не напісаць зараз, вось, мацеры пісьма. «Сяду, калі ўлучыў падхадзячую хвіліну, і напішу колькі слоў… Разам і Сёмку… Ах, каб ён ведаў, што тут вычвараецца! Каб уявіў сабе, да чаго-б зайздросьціў хлопец… Сапраўды, шчасьлівы я, што жыву ў гэткі момант! Толькі падумаць!» Рыгор распрастаўся, падняў даверху правую руку і аблегчана ўздыхнуў поўнымі грудзямі. Не задумаўшыся, вывеў звычайны зварот — «Даражэнькая маці!» Пасьля хвілін са тры пачакаў, адцягнуўшыся думкамі да іншых рэчаў, і пачаў пісаць: «Выбачайце, матка, што гэтак доўга маўчаў. Усё неяк ня мог выбавіць кавалачку часу, каб сесьці напісаць вам колькі слоў. А думаў — штодзень. Ведаю, што вы там загараваліся па мне, затужыліся, але, паверце, ня ў сілах самому адарвацца ад тых абавязкаў, якія выпалі мне з часу прыезду ў Рыгу. Амаль ня з першага дня заняўся я працаю на тым-жа самым заводзе, а пасьля насьпелі непаразуменьні паміж гаспадаром заводу і рабочымі. Зараз, вось, вынікла забастоўка,