Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/380

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

песьні, дражніліся з поліцэйскімі, якія ўдубальт варужнымі соваліся між хмурых будынкаў, падазрона азіраючыся ўбакі і навакола, трымаючы за рэвольвэры і шашкі; час-ад-часу гарцавалі, паднімаючы пыл, коньнікі. У харчоўнях ды гарбатнях, дзе заўсёды таўкліся рабочыя ў абедзены час і вечарам было пуста; а дзе сыходзілася колькі чалавек, там стаяў гоман, абгаворы бягучага моманту, вестак пра настрой на розных фабрыках і заводах, пра арышты. І па раніцы і сярод дня па вуліцах раскідаліся плякаты і адозвы забастовачнага комітэту і комітэтаў партый, разьлепліваліся на сьценах дамоў, на агарожах, і побач іх — распараджэньні губарнатара і заявы фабрыкантаў. Грамадкі рабочых спыняліся і чыталі, чыталі і лаяліся, гразілі помстаю ў блізкай ці далёкай будучыне.

Магутная думка — ідэя вызваленьня з-пад цяжкай няволі прасякала ўсе куткі рабочых раёнаў, лучыла ў адну гушчу тысячы і дзесяткі тысяч адзінак, настройвала іх на распачлівую супярэчнасьць другой, клясава варожай сіле, сіле абірацеляў і прыгнятацеляў. Нельга было не паддацца ўплыву разгарачанай помсты, змаганьню — і ёю захаплялася ўсё насяленьне рабочых раёнаў — ад дзяцей да старых, ад мужчын да кабет. Сьмерць катам! Пагібель тыранам!

Завод, на якім працаваў Рыгор, прылучыўся да забастоўкі трэцім. На пяты дзень пасьля апошняе гісторыі з Ганнаю Рыгор пашоў на завод, маючы намер падняць агітацыю за хутчэйшае далучэныне яго да забастоўкі. У чыннасьці Міхася і іншых таварышаў ён наглядаў некую нерашучасьць-баязьлівасьць і не хацеў далей пагоджваць з ім сваіх плянаў. «Чаго адцягаць надалей? Да чаго можа прывясьці іх куртатая політыка?» разважаў Рыгор.

Прышоўшы к заводу, ён сустрэўся з фактам: завод стаяў; забастоўка зарадзілася сама сабою, захапіўшы тысячную грамаду рабочых. Вагромны дзядзінец ужо кішэў разьюшанай гушчаю людзей, як мора ў час шторму. Чуліся прамовы аратараў, выгукі лёзунгаў. Тыя, што стаялі каля варот, павярнуліся, каб выйсьці, але чакалі ўрочнага знаку, сыгналу.

Рыгор апукаю ўкаціўся ў цесную гушчу людзей і, рвучыся на ўсе бакі, пачаў падбіваць рабочых на рашучасьць, на дэмонстрацыйнае выступленьне. «Чаго вы стаіце тут? — зварочваўся да ўсіх, між каго праходзіў: — пара выходзіць на вуліцу. Нечага