Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/369

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вышаўшы з заводу, ціхай хадою накіраваў у горад, зрабіў кунлю і прашоў у парк. Дзякуючы субоце, гуляла шмат публікі, разадзетае, сьвяточна настроенае. Чуўся звычайны, вечна жывучы, малады, сакавіты сьмех, кідаліся ў вочы бесклапотныя жыцьцярадыя жарты дзяўчат, вёрткіх, як газэлі, стройных, трапяткіх. Як быццам-бы жыцьцё паказвала праз іх сьветлыя ўхмылкі сваю няўміручую прыгожасьць. Ад яе нельга было ўхавацца. На руцяністых лісткох акацыяў, бэзу, клёну, на чырвоных вяргінях ды гвазьдзіках гулялі зайчыкі променю, шустрага, электроннага… Рыгора цалкам захапіла гэта віраваньне жыцьця, разьмякчыла. Ён ня стрымаўся, каб уголас падумаць: «Няўжо ня прыдзе сёньня да мяне Наталя? А Ганна? Паглядзі ты, так зазлаваць! Як канфора ў воду — каторы час і няма нідзе!» Ганна заінтрыгавала Рыгора. «Хоць-бы ўгледзець яе, напаткаць дзе-колечы». У Наталю ён быў завераны, упэўнены; хацеў-бы бачыць, але ведаў, што ня сёньня, то заўтра ўгледзіць, стрэнецца абавязкова. «А вось Ганна — хай-бы яшчэ раз спаткацца з Ганнаю». Закарцела да таго, што Рыгор некалькі разоў прашоў цэнтральнымі алеямі, прыглядаючыся ў твар кожнае дзяўчыны. Нездаволіўся, што не пападаецца Ганны і несхаця вышаў з парку; вышаўшы, раз-ад-разу азіраўся, пакуль не схаваўся за вуглом муру. Ня было Ганны і ён, ідучы дамоў, меркаваў калі і дзе яе можна ўгледзець. Напрашаліся гатовыя пляны: узмор’е, парк, тэатр. Дзе-колечы — да трапіцца сыйсьціся.

Забясьпечыўшы сябе надзеяй, Рыгор падбліжаўся к дому і зьнячэўку, не даходзячы колькі дамоў, як з зямлі вырасла ў яго ваччу Ганна. Кроў лінула да сэрца, ён здрыгануўся ад нечаканасьці. Дзяўчына ішла да яго, задуманай, няўпэўненай, разьзіраючы па бакох. Шмат праходжых яе міналі, абыходзячы, ці справа ці зьлева; некаторыя ўглядаліся падазронымі ўзрокамі. Рыгор ня ведаў, як вясьці сябе: даганяць Ганну або даць мажлівасьць ёй зайсьці ў двор; ён зацішыў хаду, хоць нейкая сіла падганяла яго бегчы, сьпяшыць, апынуцца каля яе і загутарыць. Сіла волі перамагла пачуцьцё — Рыгор даў часу прасачыць, куды ідзе Ганна. Колькі разоў супыняўся, ня спускаючы воч…

А Ганна, тымчасам, параўнялася з дваром яго дому, паглядзела налева і направа, замялася на момант і прашла далей.

«Каб не пашла зусім», мільганула думка ў Рыгоравай галаве