Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/352

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

роткія, мяккі тэмбр голасу, статнасьць фігуры, дабрата»… А мо’ злая сіла затуманіла яе выабражэньне, і ўсё тое — ня больш, як адна здань, мыльныя бульбаткі? Можа настрой моманту адыграў тут балючую ролю? Наляцела пачуцьцё, асьляпіла яе сьвядомасьць і папхнула на гэты крок? Нельга было, колькі ня судзіла Ганна, знайсьці канцы тае прычыны, якая заставіла па сабе гэткі глыбокі сьлед. І таму, што прычына ўцякала ад яе, дзяўчыне рабілася цяжэй і неспакойлівей.

Ганна намерылася была назаўтра пасьля спатканьня ісьці да Рыгора, пагутарыць з ім аб многім-многім, абнадзеіцца, вырашыць наступнае. Некалькі разоў яна выходзіла з кватэры, вярталася назад; меркавала, траціла ахвоту, набіралася эгоізму і адкладала назаўтра. На змроку ўжо, здавалася, канчаткова сабралася пайсьці, — пераняла маці: прыхварэла і ўпрасіла Ганну астацца. Сэрца не дазволіла адказацца.

Але ў суботу, дачакаўшыся вечару, яна ня мела іншых думак, ні сумненьня. Выгартавала стальную рашучасьць і а сёмай гадзіне вышла з дому, уверанымі крокамі пакіраваўшы да Рыгора. Хто мог-бы яе супыніць, пераняць? З чым-бы яна палічылася? Ішла, як ідзе цягнік, загубіўшы машыніста, як ляціць распуджаны конь, вырваўшы лейцы з рук хурмана. Перад ёю яскравым малюнкам лунаў Рыгораў вобраз, чаруючы яе, вабячы, цягнучы непераможнаю сілаю. Яна гналася за ім, хочучы схапіць рукамі, абняць, прытуліць шчыльна да сябе і выказаць насьпелыя думкі, рашэньні: як далей?

Ганна няпрыметна прашла горадам, мінула Вэрманаўскі парк, параўнялася з домам, дзе жыў Рыгор. Прашла дзядзінец, усходы, ачулася пад дзьвярыма кватэры. Ні пахожае думкі, якія былі пры першым наведваньні. Сьмела, рашуча пазваніла — гэтак званіла ў сябе на кватэры. Павяліцельна. Але некалькі хвілін патрывожылася: ці дома Рыгор?

Адчыніла Вільгэльміна і запытала:

— Вам каго?

— Мне Нязвычнага, — і адвярнулася.

Адзін тон работніцы раўняўся ўдару молатам па галаве.

— Нязвычайнага няма дома.

Работнца думала зачыніць дзьверы — Ганна пераняла:

— Альбо пачакайце тут, альбо я пайду ў яго пакой і…

У пешую хвіліну ня ведала, дзеля чаго гэта, і змаўчала, ні-то думаючы, ні-то шукаючы слоў…