Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/350

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

перабудаваць сьвет. Ёсьць многа прыгожасьці ў жыцьці ды ня дадзена нашаму брату карыстацца ёю. Бушуе мора або ціха адпачывае, буяе зелень, шуміць дуброва, палошчацца сонца на морскіх хвалях… грае музыка, снуюць самакаты — няхай будзе гэта для рабочае клясы. Чаму для адных толькі дасяжна, а для другіх недаступна? Рабочы — поўнапраўны гаспадар зямлі, вольны Ікар, волат, цэлы сьвет. Праўда?»

Наталя захапілася яго словамі, як і на сходзе. Яна адкрыла ім сваё нутро, падалася насустрэч. І ў адзнаку згоды рашучым рухам працягнула руку к яго руцэ, ды моцна сьціснула.

— Праўда! Праўда! Праўда!.. Мы выявім сябе ў наступнай забастоўцы.

На некі час абое адцягнуліся ўзрокамі ад мора, ад сіняга неба, ад усяго, што ваколіла іх, і перанясьліся да забастоўкі.

— Як вы думаеце, Наталя, сумеем мы зрабіць наша выступленьне магутным, організаваным?

— Мне думаецца — ёсьць адпаведны настрой.

— Мяне смуцяць нашы таварашы сваёю асьцярогаю. Мала ў іх рашучасьці.

— Набяруцца. Здарэньні прыдадуць яе ім.

— Ці чуюць вось гэтыя людзі набліжэньне часу, калі мы выступім?

Наталя засьмяялася.

— Што ім да таго: яны жывуць сягонешнім днём — момантам.

— Захапіць-бы іх раптам.

Рыгор адчуваў у сабе нявыказную энэргію, агромністую сілу. Вось яна скалыхнецца і затрасе морам, здыме сонца. Ды сама стыхія здавалася яму ўмоўнаю па сваёй моцы і па сваім размаху. Праўда, гэта не перашкодзіла Рыгору прасякацца яе вялікасьцю і набірацца далейшага настрою.

Чырвоны промень, што заліў сабою захад неба, і круглае крывяністае сонца ў асяродку гэтага променю сапраўды былі чароўны. Сваёю дзіўнасьцю гэты вобраз міжвольна прыцягаў да сябе ўвагу публікі. Быццам гарэла мора, адбіваючы полымя ў небе; і з далёкага-далёку ў пераменчывым па хварбе і па сіле цяпла набліжаўся агонь ажно да месца гулянкі. Далёка заплыўшы, парусьнікі, здавалася, пападалі ў промень і гарэлі нястухаючымі факеламі.

Рыгор параўняў чырвань променю з чырваньню крыві, што