Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/349

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рызе ня было яе столькі! Ні мясьціны вольнае. Нельга было згадзіцца, што ўся гэта публіка адпачывае ці адпачне. Шолам, пыл, тупатня тамілі, нэрвавалі яе, выцягалі шмат энэргіі. Але ў гэтых адмоўнасьцях усё-ткі хаваўся адпачынак…

На шырокім прасторы цёмнае вады гайсалі парусьнікі, схіляючыся набок, шныралі доўгія вузкія чаўнакі, з угону васьмі ці дзесяці крэпкіх спортсмэнскіх рук; закаханыя парачкі, усьцешаныя сем’і або таварышы ці сябры заводзілі песьні, ганяючы сінія, жоўтыя, чырвоныя лодачкі. А наводдаль, у баку ад публічнага гульбішча, віднеліся купальні. Па адведзеным для купальшчыкаў вучастку гулялі сотні юркіх цел — меншых, большых, цямнейшых, бялейшых. Як русалкі, як фаўны, цешыліся вадою пад сонцам, на прасторы, зьняўшы ўсе ўмоўныя і ачулыя путы-ланцугі, рэзвыя людзі. Яны здаваліся старадаўнымі дзікарамі-паганцамі, што ў сівую старыну спраўлялі сьвяты магутным стыхіям. Рэзваю хваляю бурлілі вясёлыя галасы, рогат. Паднімаліся высока белыя пырскі вады.

Рыгор з Наталяю падпільнавалі вольнае месца на аднэй з лавак і прыселі. Абярнуліся к мору — тое настройвала іх маладыя, палкія душы на ўздымны, ваяўнічы настрой. Акрыляліся думкі, пламянела лятуценьне. Вадзяны прастор і яго стыхійнасьць выклікалі ў іх рухавыя задумы, вострую цікавасьць да адцягненых пытаньняў пра стварэньне сьвету, пра яго вялікасьць, пра векавечнасыць. І тое, што чалавецтва сумела перамагчы, здавалася-б, непераможныя сілы натуры, зьмерыць агромныя прасторы мораў і акіянаў, уздымала па чарзе то ў Рыгора, то ў Наталі, пачуцьцё гордасьці і сілы. Што яшчэ хаваецца ў людзкім розуме? Якая сіла вынікне, калі надыйдзе тэрмін агульнага вызваленьня прыгнечанай часткі чалавецтва? Тут і яны павінны прылажыць свае сілы, сваю сьмякалку, свае здольнасьці. Лёс паставіў іх абоіх на адпаведны ўступ вялікага змаганьня за сьветлую будучыню. Іх думка, іх ківок рукі, выгук таго ці іншага сказу варочацьмуць здарэньнямі.


VII

УСЁ ВЫШЭЙ ДЫ ВЫШЭЙ рос іх уздым. Акрыляліся надзеі, разгортваліся жаданьні, выціналі новыя словы ды новыя песьні, вырастала натхненьне. Рыгор захапіўся, уголас замарыў: «Ведаеце, Наталя: нам трэба ўсе натугі скарыстаць на тое, каб