Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/332

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зусім за кароткі час Рыгор дашоў да заводу, без учарашняй цікавасьці павітаўся з Каралем, прабег двор і ачуўся каля свайго станка. Мэханічна перапрануўся, мэханічна пусьціў станок. Як і ўчора, стройна паляцелі з посьвістам блішчастыя стружкі, загуло каляско, запляскаўся шнур; паўчарашняму прыгравала разбаўленае дымам праменьне. Толькі лягчэй было прыгнутай сьпіне ды падкурчаным нагам — уцягаўся ў працу, прывыкаў. Бясконцы шолам і стукатня ня глушылі думак-лятуценьняў.

Рыгор гадзіны са тры прасядзеў пры станку бяздумна, цалком аддаўшыся процэсу працы, адлучаны ад усяго сьвету. Пасьля якаясь прымха натаўхнула ўспомніць пра ўчарашні вечар, ці ня прыходзіў толькі хто-кольвечы да яго? А мо’ часамі, і Ганна? Зарупіла балюча, чаму не запытаў Вільгэльміну, і каб хутчэй запытаць. З гэтае прычыны прыпыніў станок і паглядзеў на гадзіньнік, ці хутка міне дзень. Была субота. Падыходзіў абед — значыць, заставалася яшчэ дзьве гадзіны. Як ён дачакаецца? Цэлых дзьве гадзіны нясупыннага вярценьня станка, нязьмігутнай сочкі за лёзам разца!

Але не аглядзеўся, як работа прышла к канцу.

— Кідай, чаго так прыліп да станка, — пачуў Рыгор над вухам і адняў разец ад сталі; азірнуўся і ўгледзеў Міхася Камара.

— Ды кідаю, кідаю! Зусім-бы, здаецца, кінуў.

— Чаму так?

— Няма ахвоты.

І паджартаваў, хоць ў душы не стаіў сур’ёзу:

— Забастоўка-б тая хутчэй. Сапраўды, час ідзе, а мы нечага ждом.

Міхась палажыў яму на плячо руку.

— Сягоньня вырашым. Абавязкова будзь а дзевятай гадзіне ў Цьвібеля.

— Добра.

І калі Міхась адышоў, Рыгор некалькі хвілін пастаяў, як азадачаны. А пасьля пасьпешна сабраўся, амаль ня першым памыў рукі і выбег за вароты, каб пераняць таварыша.

— Мне хочацца пагутарыць з вамі, — ціха праказаў нагнаўшы.

Яны аддзяліліся ад натоўпу, перашлі на другі бок вуліцы і, разгаварыўшыся, пашлі па ўзьбярэжнай. Рыгор з зацікаўленасьцю чапаў розныя пытаньні ў зьвязку з сучасным момантам,