Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/322

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сёмка асабіста нясьціхана тупаў па пляцы, пераходзячы ад гуртка да гуртка і расслухоўваючы гутаркі мяшчан. Ён зранку вышаў на рынак, прыехаўшы з поля, куды з досьвітку выяжджаў на ворыва, і бачыў, як рос натоўп на рынку, як паднімалася суматоха ў прыстаўскім двары. Якаясьці дзіцячая задзёрыстасьць забірала Сёмку, у яго знашлася адвага і нядбайнасьць да сябе. Гутарылі вакол пра дэмократаў, пра іх намеры, пра сьмеласьць і геройства, з якімі яны вядуць змаганьне з царскім парадкам, хвалілі іх — і гэта было тым грыбком, які кондэнсаваў у Сёмкавым нутры пачуцьцё здавальненьня, самаўцеху. Гэты настрой кідаўся ў вочы кожнаму, і калі Сёмка сустрэўся ў натаўпе з Пятрусём ды Волькаю, тыя зразу заўважылі ў ім перамену. Сёмка хваліўся Пятрусю ды Вольцы: «Мяне ўгаварвалі, каб я ня прыходзіў з поля. А мне толькі сьмешна было з гэтага. Каб я не пашоў правесьці сваіх таварышоў! Каб я не прасачыў вось гэтага вялічэзнага вобразу! Гэта-ж паглядзець адно на нашых мяшчан, да паслухаць іх гутаркі — чаго варта! Вось бачыце, якою спагадаю мы карыстаемся».

— Ты толькі паціху, Сёмка, — заўважыла Волька.

Сёмка не пасьпеў нічога адказаць: грамада людзей раптам заварушылася, сьціснулася ў адну густую суцэльную гушчу і падалася ў бок стану. Пачуўся зьлітны тупат соцень ног і рытмічны рух многіх рук. Сёмку скаланула ад надышоўшага абурэньня і ён, кінуўшыся ў натоўп, прагукнуў: «Далоў самадзяржаўе!» Пятрусь з Волькаю ды дзесяткі суседзяў з вакол паглядзелі на яго, адны вясёлым узрокам, другія з лёгкім сполахам. Нехта з боку тузнуў яго за полу жукеткі. Сёмка азірнуўся.

— Стражнікі вунь! — пачуў ён, і тут-жа людзкая сьцяна таўханула яго назад. Праз галовы нашароханых ён угледзеў больш дзесятку коньнікаў, якія злосна напіралі на грамаду, маталі бізунамі над людзкімі галовамі і дзіка крычалі: «Ассадзі-ы! Ассадзі-ы назад!» Людзкая сьцяна з натугам, паціху пасувалася на яго. Сёмку апанавала злосьць, задрэнчыла выкінуць якую-кольвек штуку, і ён хапіўся думкамі за таварышаў. Дзе яны? Пагаварыць-бы! Гэткі момант! З гушчы, па ўсім расьцягу натоўпу, чуліся рэзкія галасы протэсту і нездаволеньне на стражнікаў. То там, то сям мужчыны і кабеты дражнілі іх гончымі, кумяльганамі, лаялі. Дзеці-хлапчукі галёкалі на іх,як на сабак — «Га-ля-а! Га-а-г-а-а!» Гэта раздражняла поліцэйскіх, і тыя з