Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/320

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

іскры злосьці, якія накопліваліся гадамі ў земляробскіх душах сілцоўцаў, якія дзень з дню, год з году пераходзілі ад бацькі к сыну і захоўваліся ў сэрцы, каб пасьля разгарэцца ў магутнае полымя. Іскры гэтыя штораз набіраліся большай зыркасьці і толькі пачынала асьвяжацца паветра грамадзкага жыцьця, як яны выдзялілі пякучы прысак, які абліваў істоты сілцоўцаў. Адбыліся арышты — ці-ж гэта не прыклад начальніцкага разбою?

Няма чаго казаць — арыштаваныя мелі за сабою хоць ня выразную, але моцную моральную сілу. Можа і мала было адзнакаў на мажлівасьць яе конкрэтнага выяўленьня, усё-ж «бунт» колькі гадоў таму — страшнае зданьне, — к данаму моманту аддаваў інакшым, пажаданым і прыемным. 1905 год увёў яго ў сілцоўскі побыт, абрахманіў, і агромная большасьць сілцоўцаў адчувала ў гэтым слове магнэтную сілу, задзёр, адвод балючых думак. Хоць, здавалася, ляжала на іх пахудзелых спрацованых тварах цяжкая пячатка суму, пакоры, і прытоенага змоўку, гадамі ляжала яна, як налепленая, а ўсё-ж пад ёю таіўся натуральны позыў да протэсту, да помсты, да адплаты за векавую пакуту. Сілцоўцы ня ведалі, калі прыдзе час адплаты, але і думкі не дапускалі, што ён ня прыдзе. «Можа нашы дзеці дачакаюцца лепшага жыцьця», — казалі яны. У іх было шмат адзнакаў на гэта. Дзеці — мо’ ня ўсе і ня ўсіх, але большасьць дзяцей — гатовіліся на ачох бацькоў да гэтага жыцьця. Чаму-ж пашло дэмокрацтва, соцыялістычнасьць? На бацькаўскіх вочах мяняліся ўмовы жыцьця дзяцей: гінула п’янства і карты, гінуў разбой і лаянкі, а пашлі кніжкі, газэты, гутаркі, тлумачэньні. Ці-ж гэта дрэнна?.. Ні ў якім разе. А вось начальству не па сабе, начальству дрэнна. І начальства нападае на хлопцаў, арыштоўвае іх, высылае кудысьці ў Сібір. Канава рыецца глыбей ды глыбей, разладзьдзе большае, абгострываецца супярэчнасьць інтарэсаў… Час-ад-часу пачынае віраваць клясавае пачуцьцё.

Пётраўскія арышты — прыдатны час для гэткага віраваньня. Яны прышлі, каб узварушыць застаялы ровень сілцоўскага жыцьця — і Сілцы адбілі ў сабе расхвалёваны настрой… Уздым, няўрымнасьць пераліваліся па хатах мястэчка… З кожным днём — мацней, інтэнсыўней. І з кожным днём цікавасьць да пытаньня, — калі-ж адвязуць хлопцаў, — усё павялічвалася. Звявілася сумненьне, каб хаця іх не адправілі ноччу, цішком. Можа поліцыя пабаіцца сьвятла, людзей і скрые сваю расправу? Ішла