Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/251

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каньнем і зараз далёка адышоўшыя, часткаю загістораныя ў іх жыцьці.

Да Рыгора зьявіліся вобразы Сілцоў, ажылі постаці Сёмкі, мацеры, нават Зосі; цугам панясьліся пацеркі ўспамінаў, перажываньняў. Нібы другім пластом сваіх думак, не падлеглых яму, ён паціху ды паважна перабіраў мінулае… Але цесна быў зьвязаны асяродкам свае істоты з Ганнаю. Ён адчуваў, што Ганна марыць ім, жыве спатканьнем, п’е хвілі бягучага жыцьця, як-бы чытаў яе думкі, што ляцелі ў Ліцк, на станцыю, дзе з новым днём зараджалася іх знаёмасьць. Неразрыўным сплётам — цягнік, гутарка ў вагоне, гуляньне на станцыях. Пасьля — Рыга, дзень чаканьняў і нарэшце… каморка, вось-вось ён побач, жывы, неапісаны. Яік многа перажыткаў! За гэткі малы кавалак часу. Чым так зачараваў яе Рыгор? Быў Гарасім, якім яна жыла, з якім столькі часу гуляла, якога думала, ні на што не заменіць — нядаўна рассталася з Андрэем, а раптам — Рыгор!.. Ганна ня стрымалася і бязвольна апала яму на плячо, ажно гайданулася.

— Што з табою, Ганна? — падхапіў яе Рыгор.

— Нічога. Я так шчасьліва, я гэтак рада жыцьцю, мой Рыгор…

Ён адвёў Ганну ад акна і пасадзіў на крэсьле, сам стаў перад ёю, умільна гледзячы ёй у вочы.

— Ты не сярдуеш, Ганна? — перасьцярожна запытаў.

Яна скрала адказ. Толькі праз некалькі хвілін нясьмела вымавіла:

— Ты ня думаеш правясьці мяне?

— Што ты! Зараз!

Яна рушыла да дзьвярэй.

Перагарадзіўшы ёй дарогу, Рыгор сказаў:

— У Рызе неспакойна: ідуць забастоўкі, арышты рабочых. Кожную хвіліну я магу падзяліць лёс сваіх таварышоў.

Ганна жахнулася і пужліва паглядзела Рыгору ў вочы.

— Рыгорка, не мяшайся ты, не мяшайся…

Узяла яго за руку.

— Прыходзь да нас начаваць.

Рыгор усьміхнуўся.

— Не мяшайся-а. Цудная ты! Я мушу не адставаць ад другіх, я мушу разам з маімі таварышамі змагацца за волю, за