Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/217

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

добрым выпадку, а ехаць як найхутчэй, зараз, вось, хоць-бы разам з Рыгорам і з усімі гэтымі пасажырамі… ехаць — цягнула Сёмкаву істоту. Хоць-бы некалькі часу пасапці новым паветрам, падзівіцца іншымі вобразамі, перамяніць елкія многагадовыя клопаты, шэрую аднакавасьць земляробскай працы. Хоць-бы некалькі часу, хоць-бы на месяц, на другі адлучыцца, а то — глядзіш — праз якіх гадзін сем — ізноў перад табою бедныя, прылепленыя з зямлі хаткі Сілцоў, пыльныя, загноеныя вуліцы, прагледжаныя наскрозь Хлёры, Прыдатныя, Крумкі, Гладышы ды іншыя пастаянцы мястэчка… «Не, цяпер я нядоўга ўтрымаюся дома, хай што хочуць робяць бацькі», заключыў Сёмка.

А ў дзьверы клясы ўсё надыходзілі новыя і новыя пасажыры, мігаючыся між Сёмку. Вось прашоў здаровы, поўнатвары, вусаты, у бразантовым халаце з каўпаком на адкідзе, багаты фальварковец-шляхціц, ці мо’ нябуйны памешчык; у руках ён трымаў добры фібравы шарае хварбы куфэрак; увашоў, агледзеў пахмурным суровым узрокам клясу і прыпыніўся каля акна… Вось ускочыла, як напуджаная якая, тонкая, вяртлявая, затуленая густым тулем, з перавязанаю праз плечы тоўстаю хусткаю, а ў руках з некалькімі сакваяжыкамі і парасонам ні то мяшчанка, ні то фальваркоўка. Вось важна перашагнуў парог некі казначэйскі чыноўнік у шырокай палярыне, з гостра паднятымі ўверх вусікамі, важнага чыну, з гонарам, ведаючы сабе вартасьць чалавек. За ім прашла купаю сям’я — мужчына-гаспадар у палапленай крамнай жакетцы, у аблезлай шапцы, з дзіцём на руках, і кабета-жонка, таксама бедна адзетая, з клункам старых манаткаў і з двума невялічкімі дзеткамі. Увашлі, баязьліва азірнуліся, як-бы папаўшы ня туды, куды-б сьледавала ім, і бяспомачна спыніліся каля дзьвярэй. Куды яны едуць? Чаму з дзяцьмі? Такія бедныя з выгляду, што жаль рэжа сэрца. Ці на новае месца, ужо знойдзенае, ці мо’ шукаць яшчэ куска хлеба, папярэдне пераехаўшы ў другое месца? Цікава. Сёмка ажно падняўся з месца, каб пільней разглядзець твары гэтых людзей. Але яму гэта паказалася няёмка, і ён зноў прысеў… Прысеў і рашыў паказаць іх Рыгору; але толькі павярнуўся да яго, каб прагаварыць слова, як тутака, збоку, угледзеў маладую пекную белакурую дзяўчыну, апранутую ў цёмнае да стану паліто, з таннаю пастэркаю на галаве. Яна сядзела бокам к сталу, трымаючы кашэлік на прыполе і ўкрадкаю, наўскасяк