Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/215

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыгор падняўся, атрос салому і таксама саскочыў на зямлю.

Да іх падбег з-пад станцыі насільшчык і запрапанаваў:

— Прыкажаце рэчы на станцыю ўнясьці?

Рыгор пераглянуўся з Сёмкам і адказаў:

— Няма чаго нясьці: самі справімся.

Насільшчык ўхмыльнуўся, пастаяў з хвіліну і моўчкі адышоў.

— Ну, Сёмка, правядзі мяне на станцыю. Каня пакінь.

— Ды я думаю, што можна каня аставіць аднаго. Стаяць-жа другія падводы.

— Папрасі каго з падводчыкаў паглядзець за тваім возам — спакайней будзе.

Сёмка заручыўся згодаю аднаго рамізьніка, а сам з Рыгорам пашоў на станцыю.


IV

НЕВЯЛІКАЕ мураванае памяшканьне станцыі мела звычайны станцыям выгляд: пасярэдзіне будынку праходзіў карыдор, разразаўшы яго на двое; направа ад карыдору мясьцілася багажня, скарбніца і невялічкая першая кляса, а налева — другая і трэцяя клясы. Рыгор з Сёмкам пашлі направа, у першую клясу, куды ішлі амаль ня ўсе пасажыры. У каморцы, досі чыстай, пры расстаўленых двух ці трох сталох, на крэслах і пры сьценах на лаўках сядзела дзесяткаў са тры пасажыраў; некаторыя з іх спалі, умайстраваўшыся пры сваіх клунках, другія проста драмалі, апусьціўшы галовы, трэція сьпешна падсілкоўваліся гарбатаю. За багата ўстаўленым буфэтам увіхаўся сярэдніх гадоў мужчына-буфэтчык, шустры і рэзвы гандляр, відаць, добра набіўшы руку на гэтым рамясьле. Раздаючы праданае з лоўкасьцю мастака свае справы, буфэтчык сярдзіта пакрыкваў раз-по-разу на сваю пасобніцу, тоўстую чырвонатварую непаваротную дзяўчыну-сялянку, падпяразаную паласатым хвартухом, бяз хусткі, з разбэрханымі косамі, якая даглядала за вялікім паплясьнявелым мурзатым самаварам. Дзяўчына моўчкі, паслушна адгіналася і баязьліва пазірала на гаспадара.

Клапатліва, як нашароханыя, бегалі то з клясы, то ў клясу кондуктары з цьмянымі ліхтарчыкамі, тэлеграфісты з паперамі, дзьве-тры дзяўчыны з канторы. За сьцяною буфэту зьвінеў тэ-