Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Варочайся, маці, да хаты і чакай першага лісту. Дзякую шчыра за гасьцінцы… А цябе, Пятрусь, чакаю ў госьці да сябе… Бывай!

Рыгор узьлез на воз і падаў Сёмку знак паганяць каня.

Затарашчэлі калёсы. Завіўся густы слупок пылу і як хвіранкаю засланіў ад Стэпы падводу.

Рыгор чуў горнасныя сказы, але ня мог разабраць іх сэнсу, хвалюючыся ўкладзенай у іх палкай мацярынай любоўю.

Запаўдзённае сонца сьмяялася золатам свайго праменьня, а ў распараным паветры віўся рэзвы жаваранак, пасылаючы разьвітаньне…

З недалёкага лесу беглі на стрэчу кудравыя дубкі.