Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Буду намагацца. Але год — гэта многа часу. Ой, як многа! Магчыма, што я і вас страчацьму ў сябе, ўсё магчыма — год. А бывае і раней году…

Стэпа няўпэўнена, з лёгкім недаверрам паківала галавою. Потым падашла да чамадану і праверыла паложанае ў яго.

— Заўтра булку сьпяку — пакінь мясьцінку.

Яна прычыніла чамадан і заікняулася, каб пра нешта дапомніць Рыгору, як стукнулі дзьверы.

Абое абярнуліся да мыцэльніку і настаражыліся.

— Позна, скажаце?

То быў Сёмка.

— Добры вечар! Лажыцёся спаць?

— Не патвоему.

— Ды ўжо відаць, відаць…

Ён акінуў узрокам хату і, заўважыўшы чамадан пры печы, праказаў:

— Рыхтуешся?

— Каб што лепшае, Сёмачка, рыхтуецца, — адказала за Рыгора маці: — Ці даўно мы яго страчалі, а гэта, во, ізноў у дарогу. Як табе падабаецца, га?

— Трэба!

— Нікому так, як яму. Табе ня трэба, Пятрусю ня трэба, а Рыгору…

— Няўжо такі вы не ўтамуецеся, маці? — сухаватым голасам пераняў Рыгор.

Сёмка зьмякчыў яго.

— Але, паверце, што ня ён мне завідуе, а я яму… Паверце…

— Ды ўжо-ж, — няўверана адказала Стэпа.

— Каб гэта ды разам з ім — чаго-б больш я хацеў… Сілцы, думаеце, мацыя?..

— Ня ў Сілцох справа, суседзе.

— Так, маці ёсьць, зразумела, і адна к таму… А, думаеце, падобнага ня бывае?..

Сёмка зьвярнуўся да Рыгора.

— Значыць а трэцяй?

— Ляпей сваечасова…

— Зразумела… Добра… Раніцаю праедуся на гуменьні і…

— Чакай. Я папрашу зайці да нас.