Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/178

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

завільжаныя анучкі. На лаўцы каля прыпяку ляжала акуратна згорнутая, чыста памытая і пакачаная бялізна. З-пад полу выглядаў адкрыты чамадан, на дне якога ляжалі першыя рэчы. Ацягнуты сумам мацерын твар сьведчыў пра жалобу, якую моцна перажывала старая. Яна не абмінула, каб ня выказаць Іцку сваіх расхваляваных думак і горкіх скаргаў пра адзіночнае жыцьцё. Іцка разуважаў Стэпу, як мог, і таму яна радчэй і цішэй уздыхала. Але старой цяжка было стрымаць напіраўшую горнасьць.

— Будзем вячэраць?

— Не мяшае.

Стэпа ўвішна падала Рыгору ўсё, што магла згатаваць. Рыгор еў і слухаў Іцку, які падрабязна расказаў яму пра разьвіцьцё конфлікту ў гарбарскай прамысловасьці Сілцоў. З часу сходу ў яг на кватэры адбылася шмат зьмен у разьвіцьці перагавораў паміж рабочымі і гаспадарамі. Адзнакі ўступчывасьці з боку гаспадароў, пра якія можна было казаць раней, зараз абярнуліся ў вострую опозыцыю заяўленым патрабаваньнем з боку рабочых. Мякчэй стаяла справа толькі ў аднэй майстэрні, але стварылася небясьпека, што і яе гаспадар паддасца агульнаму прадпрыемскаму настрою. Гаспадарская няпрымірымасьць сустрэла ў рабочых падвойную рашучасьць да забастоўкі. Многія адзнакі сьведчаць за магчымую перамогу рабочых. Зробленыя заказы на вялікі нарад выцяжак ня церпяць адкладу. Гэта штурхае гаспадароў на паскоранае вырашэньне конфлікту, але забастоўка нямінуча. І Іцка прышоў угаварыцца з Рыгорам, каб ён прыняў удзел у сходзе рабочых.

— А на калі намечаны сход?

— Праз дзён тры… Я ўжо ведаю, што ты не магчымеш прыняць удзелу — маці казала.

— Шкада, ведаеш, а хацелася-б.

— Нічога ня зробіш.

— Пажадаю вам пасьпяховае перамогі.

— Думаем не паддацца. Настрой гарбароў баявы. Хлопцы ўжо праводзяць другую забастоўку.

— Наогул, гарбары — перадавы атрад.

— Чаму, Сілцы, трэба аддаць справядлівасьць, ня сьпяць. Пра Катлы, зразумела, чуў?

— Падобнае днямі адбылося і ў Асінаўшчыне.

— Што ты кажаш?