Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыгор зрабіў некалькі крокаў ад яе.

— Чакай, вярніся. Праедзем са мною да выгану?

Зося ўвішно хапілася запрагаць каня.

Хутка гнеды стаяў у аглоблях, пад жоўтаю кантоваю дугою.

— Садзіся…

Конь павярнуў насустрач асядаўшаму за лес чырвонаму вагромнаму сонцу. Па сьвежай ральлі цягнуліся доўгія, вычварныя цені.

— Ты скора ад нас едзеш? — справілася Зося.

— Скора.

— Так. Калі мы сустрэнемся, Рыгор, яшчэ раз? І пры якіх умовах?

— Будучае пакажа.

— Ну, я цябе не…

— Ты думаеш?

Зося замаўчала, але ў яе вачох Рыгор прачытаў цьвёрдае запэўненьне сказаным словам.

На зямлю спускаўся адвячорак… Чыстае лазурковае неба разгорнутым парасонам абнімала шырокія прасторы. Зямля дыхала маладымі, жыцьцётворчымі сокамі. Лёгкім парам цягнуліся ўгару яе вясновыя ўздыхі.

Над Сілцамі насіўся прыглушаны шум.

Каля выгану Рыгор зьлез з возу, разьвітаўся з Зосяю і ўверанай хадою накіраваў у мястэчка.


V

ПАДЫХОДЗЯЧЫ К СВАЙМУ ДВАРУ, ён спаткаў Іцку Хрома.

— Нарэшце!.. Маці затужылася.

— Але ты з якое прычыны ад мяне? Нешта ў лесе. Здохла.

— Няхай-бы здыхала, толькі ня тое, навошта ты намякаеш. У нас і ў мястэчку зьвяр’я хапае.

— Ты праў, Іцка.

— Я кажу пра нашых гаспадароў…

?

Яны вярнуліся ў хату.

Стэпа дбайліва ўвіхалася ў мыцельніку. Каб Рыгор пацікавіўся, то бачыў-бы, як маці гатавалася да яго ад’езду. Яна старэнна пакавала купленыя сыр і каўбасу, абвязваючы іх у белыя