Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ды вунь з Рыгі прыехаў басяк нейкі… Стэпы Нязвычнай сын…

— А што там за ён? — і Мікола моцна топаў нагою. — Пакажэце хаця мне яго, што там за мацыя. Хто навязваецца мне ў зяці?.. Хэ-хэ-хэ! Няпрошаны зяць. Нет, брат! Мая дачка намнога даражэй за гэткіх зяцёў. Не надзейся-а! Мая дачка з сягодняшняга дня не павінна і стрэцца з табою. Прры-ы-ка-а-жу! Не дапушчу-у!

— А і праўда, а і праўда, сваце, — пахвальваў Міколу Хлёр:

— І ня сьлед, каб твая дачка шаландалася з кім-небудзь… Люблю цябе за рашымасьць, хвалю за адважнасьць. Давай пацалую.

І Хлёр перадлюдна абвешваўся на шыю Міколе і цалаваў яго ў поўную сытую шчоку. Мікола не аставаўся ў даўгу. Гэта сцэна сьмяшыла дзяцей, якія налпам крычалі:

— Во, во, дзядзькі, так! Гэтак!

З гэткім вясельлем падвялі Прыдатнага да самае хаты.

Мікола ўсіх пацяг да сябе і вунь — глядзі — бясёда стаіць на ўсю хату. Дык, вось, сынку, што ў нас робіцца. Яшчэ добра, што не памкнуліся з кулакамі да мяне. Ад гэтых паскуд можна ўсяго чакаць.

Рыгор, ахоплены вострым абурэньнем, доўга моўчкі тупаў па хаце.