Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Так, так.

Яны адышліся ў бок.

— У вёсцы Катлох, бачыце, таварышы, здарэньні…

Пятрусь аглядзеўся па бакох.

Дарогаю праехала некалькі падвод балаголаў.

— Здарэньні, — з націскам паўтарыў Пятрусь: — Напэўна поліцыя ўжо там. З-за сэрвітуту вышла. Камянецкі забараніў катлоўцам выганяць каровы ў лес, а яны, вазьмі, ды ня толькі на сэрвітут, а яшчэ і на паплавы дахітрыліся… Назнарок… І калі аконам з парабкамі памкнуліся заняць у хлеў, дык яму так уляпілі хлопцы, што той ледзьве ўцёк… І гэта не бяз удзелу нашых… Костусь Вар’ёнчык, Саўка Піліпчук — го-а — зацятыя хлопцы.

Паведамленьне, пачутае з вуснаў Пятруся, ашаламіла Рыгора сваёю нечаканасьцю. Ён раптам паддаўся ваяўнічаму настрою.

— Глядзеце вы! Я гэтага не спадзяваўся. Цікава! Бурліць!..

— А ты думаў вёска заснула? Ці мы тут кінулі працу?

— Малайцы, хлопцы!

— Бачыш!

Пятрусь з Сёмкаю весела ўхмыльнуліся. Да іх данёсься ляскат вартаўнічае брашчоткі. Хлопцы сьцішылі гутарку.

Хутка яны разышліся па хатах…

І Рыгор, лёгшы спаць, доўга ня мог заснуць, захоплены бурлівым пачуцьцём радасьці з прычыны Катлоўскіх здарэньняў.


V

НАЗАЎТРА дзень выдаўся ясным, пагодным.

Рыгор а дзесятай гадзіне раніцы, з кніжкаю і палкаю ў руках пакінуў хату і пайшоў у лес. Маці запытала.

— Не астануся начаваць, — адказаў Рыгор.

— Та ты-ж прагаладаешся, сынок.

— Не клапацецеся, маці; захачу есьці — прыду.

— А калі хлопцы цябе запытаюць, што ім адказаць? — ужо на дварэ дагнала Рыгора маці.

— Скажэце, што я ў Хвойніку, — адказаў ён.

Як сказаў, так і зрабіў: у лесе Рыгор прабыў да вечара. І калі прышоў дамоў, то яму маці расказала наступную гісторыю.

А сёмай гадзіне, хто праходзіў Сівулінскаю вуліцаю, стрэціў вясёлую і п’яную кампанію, якую зложвалі сабою: Васіль, Янка, Хлёр і Мікола. Абняўшыся па двох, Мікола з Васілём, а Хлёр