Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Ну, што-ж, можна прывітаць?» Зося перш, мэрам-бы засаромілася, а далей-болей, патрошку разгаварылася і кажа: «Няўжо і ты, Сёмка, не давяраеш мне? Няўжо і цябе трэба сароміцца? Паверыш — сама ня ведаю, што мне рабіць і як быць! Мне вялікая крыўда, што Рыгору даводзіцца ня верынь мне. Але ён добра ня ведае тых умоў, у якіх я знаходжуся… Няхай ня думае, што я хачу таго, што робіцца са мною… Я прагуся ўсёй істотаю, б’юся, як рыба аб лёд, а ўсё на адным месцы. Будзе, кажа, залежаць ад яго: захоча — дапаможа, не — што-ж парадзіш… Мне нечага было ёй казаць, хоць я і мала ўпэўнены ў яе жаданьні што-кольвечы зрабіць для гэтага. Дзяўчына, разумееш, і не дурная, ды асяродзьдзе занадта ліпкае і гнускае… Але ты з ёю сустрэнься і пагутары… Кідацца зразу нельга.

Рыгор з цікавасьцю выслухаў таварыша. І яму стала ўцешна, што Зося не пакідае пачуцьця нездаваленьня і думак протэсту. Пры наяўнасьці гэтага можна было глядзець на яе зусім інакшымі вачыма. Сустрэцца самому з Зосяю — было-б вельмі пажадана. І Рыгор не схаваў гэтага ад Сёмкі.

— Так, пацікаўся, пагавары. Напэўна яна заўтра будзе ў Ліня. Я скажу Вольцы — тая прывядзе яе…

— Ды ўжо, небажаты, ня варта было-б залазіць у гэтую кашу, — умяшалася Стэпа, пільна прыслухоўваючыся да хлопцавае гутаркі.

— А чаму?

— А бо ты, Сёмка, ня разумееш. Лішняя прычэпка ў Берагавых руках.

— Пляваць. На ўсякае чыханьне не навітаешся.

— Го-а-а! Можа яно і так, усё-ж, сынок, трэба ўлічваць кожную рэч.

— Ну, не Рыгору-ж кланяцца кожнай ачамеры. Усякая дзедзіцкая сволач гэтага хацела-б, толькі — трасцу, не дажджэцца… Зломіць голаў сабе і ўсяму свайму котлішчу… Не патурай, Рыгор. Заўтра вечарам…

— Заўтра?

— Заўтра!

— Я ізноў успомніў, — вярнуўся Сёмка да папярэдняе тэмы. — Вы кажаце — гаспадарства!.. Ха-ха-ха. Гаспадарства. Толькі што завецца гаспадарствам, а сапраўды… Ды дзе-ж дзенешся… Бацькі пажылыя, а ў мяне ў руках жаднага таленту. Чалавек, можа кінуўся-б у другі які бок, а што з таго выйдзе? Гэтак і кар-