Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хлёр узьняўся з лавы, перайшоў два разы хату, потым паглядзеў у акно ды ізноў усеўся на сваім месцы.

— Ну, то усё добра, што добра. Адно адным, а цяпер давай пяройдзем да другога. Як бачыш, Тадоська, справа навертваецца — давай-жа парадзіцца сёньні аб пасагу; гэта такоўская рэч, што адкладаць не гадзіцца… Я, ведаеш, думаў і ўчора намякнуць, а далей, сабе думаю, не: трэба парадзіцца з Тадосяю. За ноч надумаўся і прыйшоў да вас. Ну, што-ж вы скажаце мне на гэта?

Запытаньне Хлёра крыху мэрам смуціла, як Тадосю, так і Васіля; апошні нават задумаўся і прайшоўся па хаце.

— А давайце, дзядзька, папрабуем Язьвішча папрасіць, ды к гэтаму ішчэ з сотню грашмі. Ня будзе многа, — праказаў Васіль, прыпыніўшыся тупаць па хаце.

— Што ты, што ты, Васіль! Дык гэта-ж усёроўна, што нічога не прасіць. Што там Язьвішча! Колькі яго? Гэть! Адно заікніся з гэстым — Мікола сам асьмяе цябе, ня то, што усе мяшчане. Мікола з гэткім пасагам гатоў аддаць Зосю за самага беднага хлопца. Ласьне гэта пасаг? Кожны скажа: вось табе і Бераг. За жонкаю атрымаў пасагу ўсяго кусочак поля. Калі ў той самы час Саўка Швэц за Гальяшоваю Васяю ўзяў цэлых пяць дзесяцін. А, падумай, што ён варт. Хлеба аднаму яму не хапала з яго заработку. А цяпер глядзі — не падступішся к яму: гаспадар. Дык вось, калі гэткія бяруць такоўскі пасаг — то штоказаць аб нас? Па мойму — давай Мікола чвэрць пахатнае. Вось гэтым мы толькі і можам падтрымаць свой гонар. А Мікола згодзіцца — павінен згадзіцца. Па праўдзе, калі судзіць, то ён павінен даць табе цэлую траціну свае гаспадаркі, бо на што-ж яму. Траціна Зосі, траціна меньшай дачцэ, а траціну можна да сьмерці за сабою аставіць. Усё-ж роўна і яе давядзецца аддаць. А ўсяго поля ў Прыдатных, нябось, звыш дваццаці дзесяцін… Але ўжо няхай пяць дае пасагу. З другога-ж боку — ці Міколу трэба вучыць, каб ён гонар свой падтрымаў? Калі рабіць вясельле — дык, каб усе ведалі, што вясельле. Нябось, захочам-жа пазваць: і папа, і пісара, і старшыну. Гэ-э! Гзымс патрэбен… Ня праўда мо, Тадося?

Тадося ўсё яшчэ стаяла на старым месцы ў той самай позе, толькі відаць, што ўжо ногі яе стаміліся, бо яна то напірала на адну, даўшы спачыць другой, то наадварот. Садзіцца ўжо яна сабралася даўно, толькі з-за гутаркі Хлёра ўсё не магла сесьці,