Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Гэта ты, Матруна? — адазвалася Стэпа: — ідзі, галубка, я даганю… Рыгор! Рыгорка! — асьцярожліва пазвала яна.

Рыгор падняўся і паглядзеў на мацеру.

— Ты ужо тут, сынок, як-кольвечы уладуйся без мяне: я перайду да Лэйзара, зараблю якую двазлотку. Есьці табе… Надзіва мне… ну, што-ж, убачай: адрэжаш у кубэльчыку сала, а то малако кіслае ў берасьценчыку, во, у мыцэльніку, бульба-ж за засланкаю ў печы… А прыду на абед, можа крупніку звару, або чаго іншага… Калі-ж пойдзеш куды — закруці дзьверы і…

— Ах, ці варта было, маці, табе згаджацца.

— Дзе-ж ты бачыў: цяпер работы так мала, а ў хаце добра і тры злотых… Прыдзе лета — та да жніва седжма сядзецьмеш, а гэта — добра што пазваў.

Рыгор нічога не адказаў… Ужо ён ізноў драмаў, калі маці бразнула дзьвярыма, а сьледам — засаукаю. Наступіўшая ціш дазволіла яму праспаць да дзесятае гадзіны, калі папрыходзілі каровы з поля. Рыгор сабраўся, адшукаў пакінутую мацерай яду і, пасьнедаўшы, вышаў на вуліцу.

Вуліца была пустая. Каровы разышліся па дварох. Толькі адзінокія малышы грыбкамі тырчэлі пры вушаках пазачынятых вешніц, ды гультайна пераходзілі з двара у двор незанятыя ў стада сьвіньні. Зрэдку выбягаў з двара ў аднэй бялізьне запозьнены гаспадар і хутка бег у бок Загор’я з сякераю за поясам, ці з плугам за плячыма. У яўрэйскім канцы вуліцы было яшчэ цішэй. Субота мяртвіла ўсе праявы будзённага жыцьця. На дробных ганачках, пад капяжом, сям-там спакойліва адпачывалі старыя. Моладзь яшчэ спала пасьля учарашняе гульні.

Рыгор вярнуўся ў хату і прыняўся за кніжку. Першыя некалькі старонак зацягальнае цікавае аповесьці Горкага «Супруги Орловы» былі ім натуральна праглынуты. Але хутка ён пачуу, што надалей тупее ўспрыняцьце чытанага, і загарнуў кніжку. Думкі пераносіліся ў Рыгу, напружана ловячы магчымыя там адбыцца ў яго адсутнасьць здарэньні. Яго знаходжаньне ў Сілцох аднімала пажаданы яму ўдзел у гэтых здарэньнях, нічым яго не запаўняючы… «Праўда…»

Рыгор успомніў, што на сягоньня яны згаварыліся з Пятрусём наладзіць сход Сілцоўскае моладзі. На сходзе, было ўмоўлена, ён зробіць інформацыю аб настроі рыскіх рабочых. Ён барджэй хапіўся за гэту думку і пачаў будаваць схэму свае інформацыі. У памяці аднаўляліся перажытыя ім моманты стрэч і зна-