Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго падтрыманьне адтуль мацеры патроху пераіначвалі да іх адносіны мяшчан. Знаходзіліся гэткія, што прарочылі Рыгору бясьпечную будучыню, а Стэпе — сталую дапамогу.

Усё-ж дзедзіцтва трымалася сваіх поглялаў: Нязвычныя выкрасьляліся імі з самавітых людзей і бязьлітасна ненавідзеліся, як дэмокрацкае атродзьдзе. Водгук дзедзіцкай варожасьці да сілцоўскае беднаты знаходзіў некаторую падтрымку і сярод тых сілцоўцаў, якія па свайму маемаснаму стану бліжэй стыкаліся з беднякамі, ніж заможнаю верхавінкаю мястэчка. Многа было гэтаму прычын, а галоўнейшая заключалася ў адсутнасьці належнай сьвядомасьці.

Гэта не было навіною ні для кога. Тым болей ведаў пра гэта Рыгор. І вышаўшы да Сёмкі, а з ім падышоўшы да грамадкі людзей, ён якраз наткнуўся на абгавор сябе.

— Што, Рыгор, — казала якаясьці жанчына: — як верацяно без пражы: куды ткнуў, там і мейсца. Бачыш, мая сястрыца, маці век грады поле, а восеньню дровы цягае з лесу… Прыдзе зіма — то кудзелю смугліць — талек со тры на тыдзень высуча, лічы, што за заробак… Якое ўжо там жыцьцё. Вось, можа цяпер крыху акрыяе, калі Рыгор узаб’ецца на якое-кольвечы сталае месца, а так… іншая рэч Бераг… Тут ужо голымі рукамі не схопіш, не… Паглядзі — хто яму не лісьціць: і старшыня, і поп, і кожны сілцоўскі гаспадар… Прыдатных не абыдзеш — яны чуюць, адкуль смашна пахне…

— Ды ўжо-ж, — адказвала другая: — кожны шукае сабе, што выгадней. Хараством не наліжашся, калі ў жмені няма чаго сьціснуць. А Берагавы хваскі ды кубельчыкі, нябось, лопаюцца ад перапаўненьня. Сувойчыкі, бачыш, усе паплавы ўсьцілаюць палатном. Кароўкі ідуць — мэрам дваровыя, адна ў адну. А дроў ня трэба бярэм’ям з лесу цягаць: кастры стрэхі расьпіраюць… Нажыліся, ліха ім, як п’яўкі на чужой крыві…

— Кінь, Саламея… Сваімі сіламі: скнары, бачыш, прайдзісьветныя; душацца голаю бульбаю, а ўсё ў панчохі чырвонцы тохцяць. Тадося, дык, хто-ж ня ведае, праз усё лета посьціць, каб лішні фунт масла зьбіць да саракоўку ў скарбонку ўкінуць… Так гадамі і накідалі… Зразумела, што і без нячыстых спраў не абыйшлося… Людзі круціць умеюць…

— Ого, яшчэ як!.. Берагі! Каму невядомы іх суды з Бусламі? Бач, дзесяцін тры сялібнае зямлі нізавошта адцягалі… Крывасмокі… Каб на мяне…