Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лася, як у малюсенькіх, няпрыкметных кропельках асядала раса. Востра запахла вячэрняю сырасьцю.

Моўчкі, цішком, перайшлі Рыгор з Зосяю сьцежку, толькі акінулі ўзрокамі вакола сябе.

— Выбіваймася на граніу, — парадзіў Рыгор.

— Добра, — ціха адказала Зося; і, выпусьціўшы гэта слова з губ, разам пачула, як з яе плеч зьнялася некая цяжар.

— А ці далёка тая граніца?

— Ды не. Вось пойдзем так — то скора выйдзем. Сьвеціцца, здэцца, вундзека.

— Ты не сярдуеш, аднак, — запытаў Рыгор нахіліўшыся к ёй.

Зося сорамна ўсьміхнулася і адказала:

— Не, не сярдую.

— То дай-жа я цябе за гэта пацалую.

І Рыгор прагна ўпіўся губамі ў Зосіну шчаку.

— Ах, Рыгор…

— Мо’ і заўтра мы прыдзем сюды?

— Можа, забачым…

— Ты скажы напэўна.

— Прыдзем!


VI

ТЫМ ЧАСАМ РЫГОР з Зосяю вышлі з лесу на граніцу і павярнулі к мястэчку. Здалёк (ад Хвойніку да Сілцоў лічылася ня болей аднэй вярсты) Сілцы было відны, як на далоні: старыя маленькія хаткі мяшчан, з саламянымі стрэхамі, паросшымі зялёным мохам (ад чаго здавался, што то зусім ня хаты, а старэнна акопаныя і абрэзаныя вялікія стагі травы, ці купіны), перамяжаліся з троха навейшымі, пакрытымі — дзе новаю і яшчэ жоўтаю гонтаю, а дзе пасівеўшаю старою драніцаю, — яўрэйскімі дамкамі. У тым мейсцы, дзе болей стаяла апошніх, наглядалася нямерная цесната і ня відаць было ні каліва зелені; сялянскія-ж хаты былі аперазаны зялёнымі невялічкімі садамі і гародамі.

Крыху наадгон ад хат, на самым ілбу гары, высіўся новы будынак школы з зялёнаю, ужо не ад моху, а ад хварбы, шапкаю страхі. Шырокі, чатырохкантавы школьны пляц, быў абгароджаны каменным павапленым парканам, між якога ў радок расьлі высокія плакучыя бярозы, шатныя кляніны і каштаны; між іх зелень відаць было некалькі гімнастычных прыладаў, якія выдзя-